Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2022, 15:36

Беларусь і Расія дамовіліся аб паглыбленні супрацоўніцтва ў вытворчасці лекпрэпаратаў

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся аб паглыбленні супрацоўніцтва ў вытворчасці лекпрэпаратаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"На сустрэчы ў Міністэрстве аховы здароўя дамовіліся, што беларускія спецыялісты перададуць расійскім калегам пералік усіх беларускіх лекпрэпаратаў для прапрацоўкі дадатковых паставак лексродкаў у Расію", - адзначылі ў прэс-службе.

У рабочай сустрэчы прынялі ўдзел намеснік міністра Барыс Андрасюк, гендырэктар кіруючай кампаніі холдынга "Белфармпрам" Сяргей Казакевіч, намеснік кіраўніка Дэпартамента развіцця фармацэўтычнай і медыцынскай прамысловасці Мінпрамгандлю Расіі Кацярына Шыкіна і намеснік кіраўніка АТ "Татхімфармпрэпараты" Аляксандр Анісімаў. Абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння, у прыватнасці імпартазамяшчэнне тавараў крытычнага імпарту, у тым ліку фармсубстанцый, арганізацыі кааперацыйных ланцужкоў.

Пазней прадстаўнікі Мінпрамгандлю Расіі наведалі РУП "Белмедпрэпараты". Тут прайшла сустрэча з кіраўнікамі арганізацый - удзельнікаў холдынга "Белфармпрам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі