Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 красавіка 2019, 19:05

БЧ абсталявала бесправадным доступам у інтэрнэт усе паязды гарадскіх ліній

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка абсталявала бесправадным доступам у інтэрнэт усе паязды гарадскіх ліній, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

"У лютым - сакавіку бягучага года былі завершаны работы па арганізацыі доступу да сеткі інтэрнэт у шасці саставах электрапаяздоў гарадскіх ліній серыі ЭПГ. Цяпер бясплатна падключыцца да інтэрнэту праз Wi-Fi можна ва ўсіх паяздах гарадскіх ліній, якія курсіруюць па маршрутах Мінск - Рудзенск, Мінск - Смалявічы і Мінск - станцыя Беларусь (г. Заслаўе)", - расказалі ў БЧ.

Для падключэння да інтэрнэту неабходна прайсці рэгістрацыю. Код доступу пасажыры атрымаюць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца бясплатным Wi-Fi могуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў, а таксама госці краіны, чые мабільныя тэлефоны знаходзяцца ў роўмінгу.

Упершыню паслуга бясплатнага доступу да Wi-Fi з'явілася ў жніўні 2016 года ў паяздах міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ, якія курсіруюць па маршруце Мінск - Гомель.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі