Сцяг Серада, 25 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 сакавіка 2016, 16:13

Асобную воінскую часць стварылі на базе спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў зале Перамогі музея Вялікай Айчыннай вайны міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч уручыў камандзіру спецатрада Юрыю Назаранку баявы сцяг воінскай часці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спецыяльны атрад хуткага рэагавання настолькі вырас з дня стварэння, што ў яго з'явіліся ўласныя разгалінаваныя службы, як у цэлай воінскай часці. Таму я падрыхтаваў прапанову, а міністр унутраных спраў прыняў рашэнне стварыць у складзе 3-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння вайсковую часць 3032 на базе спецыяльнага атрада хуткага рэагавання. Гэта падраздзяленне заўсёды стаіць на пярэднім рубяжы барацьбы са злачыннасцю, дапамагае органам унутраных спраў затрымліваць небяспечных зламыснікаў у сферы наркагандлю, гандлю людзьмі і зброяй", - сказаў камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў.

Спецыяльны атрад хуткага рэагавання створаны ва ўнутраных войсках 29 чэрвеня 1999 года на базе вайсковай часці 3214. З таго часу касцяк падраздзялення сталі складаць афіцэры і прапаршчыкі гэтай часці.

Першую аперацыю байцы атрада правялі ў кастрычніку 1999 года, затрымаўшы і абясшкодзіўшы ў Оршы арганізаваную злачынную групу. У час спецаперацыі было затрымана 45 падазроных, канфіскавана 4 пісталеты, 11 гранат, вялікая колькасць патронаў, халоднай зброі і наркотыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі