2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску праходзіць ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Роля і значэнне судова-экспертнай дзейнасці і судовай эксперталогіі ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мерапрыемства арганізавана Навукова-практычным цэнтрам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ). Канферэнцыя праводзіцца для абмену навуковым і практычным вопытам па крыміналістыцы, судовай экспертызе, а таксама для развіцця супрацоўніцтва. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі ДКСЭ, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, іншых дзяржаўных органаў, а таксама замежныя госці.
"Міжнародная канферэнцыя сведчыць аб тым, што Беларусь - "заканадавец моды" ў галіне судовай экспертызы. Гэта ацэньваюць усе нашы калегі. Усе імкнуцца даведацца пра нешта новае, падзяліцца вопытам, распрацоўкамі. Мерапрыемства праводзіцца ў знакавы для нас час - год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнах. Такія канферэнцыі аб'ядноўваюць не толькі экспертаў, але і народы, якія поплеч змагаліся з фашысцкімі захопнікамі. Спадзяюся, што гэта яднанне дапаможа нам і ў будучым разам процідзейнічаць тым выклікам, якія сучасны свет і трансгранічная злачыннасць нам кідаюць", - падкрэсліў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз - галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт Беларусі Юрый Аўсіюк.
Як расказаў начальнік Навукова-практычнага цэнтра ДКСЭ Вадзім Пазняк, правядзенне такіх канферэнцыяй - стварэнне асновы для будучыні. "На сённяшні дзень крымінальны, грамадзянскі, адміністрацыйны працэсы шмат у чым фарміруюцца зыходзячы з унутранага пераканання асобы, якая вядзе гэты працэс. Мы хочам, каб у аснову гэтых дзеянняў былі пакладзены факты, атрыманыя навуковым шляхам", - адзначыў ён.
На канферэнцыі прадстаўлены экспазіцыі спецыяльных тэхнічных сродкаў і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца для правядзення экспертыз і навуковых даследаванняў, навукова-метадычнай і даведачнай літаратуры.
"На канферэнцыі паказана, што беларускія судовыя эксперты дабіліся вельмі вялікіх поспехаў, як у навуцы, так і ў практычнай дзейнасці. Мы рэгулярна абменьваемся метадычнымі матэрыяламі", - адзначыла загадчыца кафедры судовых экспертыз, навуковы кіраўнік Інстытута судовых экспертыз Маскоўскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта імя Кутафіна Алена Расінская.
Паводле яе слоў, на мерапрыемстве будзе абмяркоўвацца пытанне стварэння беларуска-расійскай сеткавай праграмы па навучанні эксперталогіі.
2 кастрычніка ў дзвюх тэматычных секцыях заслухаюць выступленні па розных экспертных напрамках. 3 кастрычніка запланаваны конкурс "Трыбуна маладога вучонага", які праводзіцца для прыцягнення моладзі да выканання навуковых даследаванняў па актуальных пытаннях судовай экспертызы, развіцця навуковай ініцыятывы даследчыкаў, стымулявання творчай актыўнасці.-0-