ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 жніўня 2021, 11:23

На ўдзел у "Вялікай размове з Прэзідэнтам" паступіла ўжо больш за 300 заявак

Фота з архіва. "Вялікая размова з Прэзідэнтам". Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, 2019 год
Фота з архіва. "Вялікая размова з Прэзідэнтам". Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, 2019 год

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўдзел у "Вялікай размове з Прэзідэнтам" паступіла ўжо больш за 300 заявак ад журналістаў, медыйных і прыватных асоб. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.

Адзначаецца, што пытанняў паступіла яшчэ больш.

"Акрэдытацыя завяршаецца ў чацвер, а значыць, тым, хто жадае трапіць, трэба паспяшацца", - папярэджваюць аўтары рэсурсу.

Як паведамлялася БЕЛТА, "Вялікая размова з Прэзідэнтам" адбудзецца 9 жніўня. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці ў фармаце адкрытай размовы. Трансліравацца мерапрыемства будзе ў прамым эфіры. Да размовы плануецца запрасіць некалькі соцень чалавек.

Акрэдытацыя для беларускіх і замежных удзельнікаў адкрыта па электронным адрасе press@president.gov.by (прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і press@bpc.by (Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі