Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лістапада 2022, 20:25

Лукашэнка - журналістам: цяпер на пярэднім краі вы, рабіце сваю справу

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журналісты ва ўмовах існуючай інфармацыйнай вайны цяпер знаходзяцца на пярэднім краі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час нефармальнай размовы з кіраўнікамі і работнікамі СМІ ў час чэмпіянату па колцы дроў сярод журналістаў, які праводзіўся ўпершыню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Прэзідэнта спыталі, што трэба рабіць і як сябе паводзіць, каб Беларусь і ў далейшым заставалася своеасаблівым анклавам і ўзорам сацыяльна арыентаванай дзяржавы.

"Можна шмат пра гэта гаварыць. Але я заўсёды, размаўляючы з людзьмі, звяртаючыся да людзей, гавару: рабіце сваю справу. Вось самае галоўнае. Каб у нас ніколі не паўтарылася тое, што было ў 2020 годзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што цяпер менавіта журналісты знаходзяцца на пярэднім краі: "Таму што галоўнае ў гэтым процістаянні - гэта інфармацыйная вайна, інфармацыйнае процістаянне. Таму галоўнае - вы цяпер".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, вядома, цяпер няма гарачай вайны, але ад журналістаў шмат залежыць. "Вы на пярэднім краі. І я разам з вамі", - сказаў Прэзідэнт.

"Таму не трэба нікога баяцца. Калі яны (апаненты. - Заўвага БЕЛТА) пачынаюць вас атакаваць, значыць, зачапілі. Калі яны пачынаюць на вас спасылацца, нешта гаварыць, добра, няхай спасылаюцца. У іх цяпер трэнд такі: "Мы не фарміруем парадак дня, лукашэнкаўцы, ябацькі гэтыя што скажуць, а мы потым перапеўкамі займаемся". Ну, гэта так. Яны і не могуць фарміраваць. Як могуць яны фарміраваць? Таму яны вось і пайшлі (з заклікамі. - Заўвага БЕЛТА): давайце ракетамі… Ну, гэта вар'яты. Калі б яны былі палітыкамі, гэта гаварыць нельга, нават калі ты ў страшным сне хочаш гэтага", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Ну, хто сёння ў Беларусі за імі пойдзе? Яны сябе ўжо апусцілі ніжэй за плінтус. Нельга такія рэчы рабіць. Дзякуй богу, што яны такія. Я ж гавару, што нашу апазіцыю трэба песціць, паліваць, вадзічкі… Няхай яна будзе і далей такая", - з доляй гумару заўважыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі