Фота AFP via Getty Images
2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу ў сувязі з ахвярамі аварыі на чыгуначным вакзале ў горадзе Нові-Сад. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з вялікім болем і смуткам успрынялі вестку аб аварыі, якая 1 лістапада здарылася на чыгуначным вакзале горада Нові-Сад і выклікала шматлікія чалавечыя ахвяры.
"Падзяляючы журботныя пачуцці ўсіх тых, каго закранула гэта трагедыя, ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю словы глыбокага спачування і шчырай падтрымкі Вам, сваякам і блізкім загінулых і жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.-0-