15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ў яго няма іншых мэт цяпер, акрамя як захаваць незалежную і стабільную дзяржаву. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе ў Цэнтры стратэгічнага кіравання ў Міністэрстве абароны Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У мяне няма іншых мэт цяпер, акрамя як захаваць незалежную і стабільную дзяржаву", - сказаў Прэзідэнт.
"Калі нехта думае, што тут улада аслабела, дрыжыць, што Прэзідэнт ці то збег, ці то памёр, як тут падносілі нядаўна... Не дачакаецеся!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-
