Сцяг Пятніца, 20 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 студзеня 2026, 12:19

Лукашэнка: у гэтым годзе трэба зрабіць максімум для беларускіх жанчын

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гэтым годзе трэба зрабіць максімум для беларускіх жанчын. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з калектывам ААТ "Планар", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што 2026 год аб'яўлены ў Беларусі Годам беларускай жанчыны. "Лозунгі - гэта добра. Але трэба для жанчын рабіць ну не кожны дзень, але хаця б у тыдзень, у месяц значнае мерапрыемства. Год пройдзе, а жанчыны будуць успамінаць гэты Год жанчыны. Трэба ў бягучым годзе зрабіць максімум для нашых жанчын. Гэта не таму, каб спадабацца вам, жанчынам. Вы сапраўды аснова нашага жыцця", - сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка даручыў падумаць аб тым, якія мерапрыемствы правесці ў гэты год, каб ён запомніўся. Звяртаючыся ў тым ліку да прысутных старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і прэс-сакратара Наталлі Эйсмант, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Падумайце разам з Саюзам жанчын, як нам зрабіць так, каб жанчыны запомнілі не толькі тое, што Прэзідэнт аб'явіў Год жанчыны, але каб яны запомнілі гэты год. Што мы павінны зрабіць, якія мерапрыемствы правесці? І на мужыкоў не глядзіце. Яны прыладзяцца. Падумайце, Наталля Іванаўна (Качанава. - Заўвага БЕЛТА), вы за гэта адказная. Што скажаце, тое будзем рабіць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі