Фота з архіва
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прайшла жараб'ёўка календара чэмпіянату Беларусі па футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дзеючы чэмпіён краіны "МЛ Віцебск" пачне абарону тытула выязным матчам з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам". Уладальнікі серабра футбалісты мінскага "Дынама" таксама ў гасцях сустрэнуцца з бронзавым прызёрам мазырскай "Славіяй".
Акрамя таго, футбалісты "Мінска" прымуць дзяржынскі "Арсенал", гродзенскі "Нёман" згуляе ў сябе дома з барысаўскім БАТЭ, футбалісты "Віцебска" прымуць "Гомель", наваполацкі "Нафтан" адкрые новы сезон дамашнім матчам з магілёўскім "Дняпром", які вярнуўся ў вышэйшую лігу, бабруйская "Белшына" сустрэнецца на сваім полі з брэсцкім "Дынама", а дэбютанты элітнага дывізіёна футбалісты "Баранавіч" згуляюць у гасцях у "Іслачы" з Мінскага раёна. Паядынкі стартавага тура пройдуць 20-22 сакавіка.
У другім туры 3-5 красавіка згуляюць: "МЛ Віцебск" - "Іслач", "Дынама" (Мінск) - "Белшына", "Днепр" - "Славія", БАТЭ - "Баранавічы", "Дынама" (Брэст) - "Тарпеда-БелАЗ", "Арсенал" - "Нафтан", "Гомель" - "Мінск", "Нёман" - "Віцебск".
Удзельнікі 36-га чэмпіянату Беларусі правядуць двухкругавы турнір, які завершыцца 29 лістапада. Дзве горшыя каманды вышэйшай лігі ўступяць месцы двум лепшым прадстаўнікам першай лігі. Клуб, які зойме 14-е месца, правядзе стыкавыя паядынкі з трэцяй камандай другога дывізіёна нацыянальнага чэмпіянату.
Новы футбольны сезон у Беларусі афіцыйна адкрыецца 28 лютага ў Мінску матчам за Суперкубак, у якім чэмпіён краіны "МЛ Віцебск" сустрэнецца з уладальнікам Кубка гродзенскім "Нёманам".-0-