19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Зімбабвэ рэалізаваць трохбаковы праект з Мазамбікам па будаўніцтве марскога порта. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Сената Зімбабвэ Мейбл Мемары Чынамонай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Абдумваючы перспектыву работы Беларусі ў Афрыцы, я вярнуўся да старога тэзіса, які мы абмяркоўвалі з вашым Прэзідэнтам. Нам вельмі патрэбна кропка апоры на ўзбярэжжы Афрыканскага кантынента - на паўднёвым усходзе. Гэта значыць, што мы разам павінны папрацаваць з Зімбабвэ над будаўніцтвам порта ў вашай суседняй дзяржаве - Мазамбіку. Калі б мы ажыццявілі разам з Мазамбікам і Зімбабвэ гэту ідэю, а ў дадзеным выпадку мы можам гэта зрабіць і аднавіць чыгуначныя зносіны цераз вашага суседа (там невялікая адлегласць) у Зімбабвэ, то ваша краіна стала б добрым хабам на поўдні Афрыкі для тавараў, патрэбнай прадукцыі не толькі з Беларусі, але і для тавараў іншых дзяржаў. Думаю, перш за ўсё Расіі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Над гэтай ідэяй нам трэба папрацаваць. Я прашу, вы нагадайце Прэзідэнту Мнангагву аб нашай размове ў гэтым ключы. І мне вельмі важна пачуць ваша меркаванне і вашых калег наконт гэтага. Гэта вялікая перспектыва", - дадаў Прэзідэнт.-0-