Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2020, 19:00

Лукашэнка пра даходы грамадзян: трэба на прыступку вышэй падняцца ў будучай пяцігодцы

21 ліпеня, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае неабходнасць зрабіць максімум для таго, каб у наступнай пяцігодцы дадаткова павысіць дабрабыт грамадзян. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шмат што зроблена ў вас і ў сацыяльнай сферы: 133 тыс. сем'яў, у тым ліку 13 тыс. шматдзетных палепшылі жыллёвыя ўмовы, даходы выраслі ў 7 разоў, рэальная зарплата - у 9 разоў, пенсіі - у 10. Дзякуючы гэтаму ў 6 разоў знізіўся ўзровень малазабяспечанасці. У нас ён вельмі нізкі. Нават у Гомельскай вобласці. Я не параўноўваю вас з Мінскам, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта яшчэ не высокі ўзровень. Трэба на прыступку вышэй падняцца ў будучай пяцігодцы, і для гэтага трэба зрабіць максімум".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Гомель і вобласць маюць самыя цесныя сувязі адразу з дзвюма братэрскімі для Беларусі краінамі - Расіяй і Украінай. "Трэба гэтым карыстацца - ад продажу сельгастэхнікі да пастаўкі прадуктаў харчавання", - канкрэтызаваў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, адзначыў, што ў выніку проціэпідэмічных мер ва Украіне прыкладна на пятую частку скарацілася вытворчасць у сельскай гаспадарцы. "З-за таго, што ізалявалі людзей і яны практычна своечасова не пасеялі. І ў гэты добры год (у плане ўмоў надвор'я. - Заўвага БЕЛТА) у іх вельмі моцны спад. Ну падстаўце плячо. Яны ж плацяць за гэта. Прадайце туды сельгаспрадукцыю, прадукты харчавання. Яны будуць у цане", - сказаў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу і на той факт, што, паводле прагнозаў ААН, у бліжэйшы час да мільярда чалавек у свеце будуць галадаць: "Значыць, нельга кідаць сельскую гаспадарку. Прадукты харчавання будуць у цане. І ўсё, што звязана з сельскай гаспадаркай".

"На Гомельшчыне зроблена шмат. Разам з тым, вы гэта добра ведаеце, праблем шмат. У вас эканоміка рэгіёна не дыверсіфікавана. Вы залежыце ад нафтахімічнага комплексу больш за ўсё", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі