Фота з архіва
9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Аляксандру Пахмутаву з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вашы вялізныя талент і творчасць па праву з'яўляюцца бясцэнным духоўным здабыткам савецкай і расійскай культуры, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вамі створана мноства выдатных твораў, любімых мільёнамі слухачоў і атрымаўшых шырокае прызнанне на беларускай зямлі".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Аляксандра Пахмутава яшчэ доўгія гады будзе дарыць людзям радасць і добры настрой, умацоўваць беларуска-расійскія сувязі.
Прэзідэнт пажадаў народнай артыстцы добрага здароўя, дабрабыту і аптымізму.-0-