8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў з 50-годдзем з дня заснавання гэтай установы адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы нястомнай працы некалькіх пакаленняў педагогаў універсітэт з'яўляецца вядомай установай адукацыі ў Беларусі і далёка за яе межамі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Прадаўжаючы добрыя традыцыі, вы з гонарам выконваеце задачу па выхаванні сучасных прадстаўнікоў сферы культуры. Вашы выпускнікі - апантаныя справай высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія штодзённа напаўняюць духоўную скарбніцу нашай краіны стваральным зместам, уносяць уклад у развіццё нацыянальнага мастацтва і годна прадстаўляюць сваю Радзіму на міжнароднай арэне".
"Упэўнены, што і надалей ваша дзейнасць будзе такой жа плённай, самаадданай і багатай на новыя здзяйсненні", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і натхнення.-0-