Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 мая 2022, 19:19

Лукашэнка павіншаваў Фердынанда Маркаса-малодшага з перамогай на выбарах Прэзідэнта Філіпін

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Фердынанда Маркаса-малодшага з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Адносіны паміж нашымі краінамі заснаваны на ўзаемным даверы, шчырай павазе і зацікаўленасці ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся, што пры вашай падтрымцы беларуска-філіпінскі дыялог будзе і ў далейшым паспяхова развівацца, у тым ліку праз актывізацыю рэгулярных кантактаў на розных узроўнях".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Фердынанду Маркасу-малодшаму моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу Філіпін - міру, стабільнасці і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі