27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў паслом у Расійскай Федэрацыі Аляксандра Рагожніка, які да гэтага часу займаў пасаду міністра прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Такі кадравы выбар кіраўнік дзяржавы растлумачыў тым, што ў асноўным перспектыва работы Беларусі з Расіяй - гэта тыя праекты, якія ляжаць у сферы прамысловасці. "У нас там пытанняў шмат яшчэ. Няхай займаецца", - сказаў беларускі лідар.
Звяртаючыся да Дзмітрыя Крутога, які да гэтага часу быў паслом у Расіі, а цяпер назначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Ваш кантроль. Дзе трэба - падключайце ўрад, дзе трэба - варушыце пасла. Рагожнік папярэджаны аб актыўнасці на расійскай прасторы. Таму што галоўная характарыстыка, якой я валодаю, цяперашняга пасла - Дзмітрыя Крутога - ён сабе супакою не дае, кідаецца па ўсёй Расіі як вялікі працаўнік. І другое - сваім падначаленым - таксама ім неспакойна: калі своечасова не выканаў тое ці іншае абавязацельства, тады працуй і ў суботу, і ў нядзелю".
"Гэта тое, што патрэбна сёння для Адміністрацыі Прэзідэнта, і перш за ўсё ў плане майго кантролю над урадам і іншымі структурамі. Працаваць павінны сёння ў тры разы больш, чым гэта было ўчора", - дадаў беларускі лідар.-0-