26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада накіруецца з рабочым візітам у Кыргызскую Рэспубліку, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лідары краін на саміце ў Бішкеку 27 лістапада падвядуць вынікі дзейнасці АДКБ у міжсесійны перыяд, разгледзяць праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка выкажацца па актуальных пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы, абазначыць напрамкі, якія патрабуюць асаблівай увагі партнёраў.
У ліку дакументаў, якія трэба будзе прыняць, - падагульняючая дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі, рашэнні, якія датычацца забеспячэння бягучай дзейнасці арганізацыі, умацавання супрацоўніцтва ў процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і незаконнай міграцыі.
Плануецца, што ў Бішкеку таксама адбудзецца двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Пасля візіту ў Кыргызстан Прэзідэнт Беларусі наведае шэраг краін далёкага замежжа. Геаграфія вялікай паездкі кіраўніка дзяржавы ахоплівае Паўднёва-Усходнюю Азію, Блізкі Усход і Паўночную Афрыку.
Запланавана насычаная праграма, якая ўключае перагаворы на вышэйшым узроўні і падпісанне міжнародных дакументаў.-0-