Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2022, 22:42

Лукашэнка: калі нехта стане прэтэндаваць на суверэнітэт Беларусі, я буду супраць гэтага змагацца

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі асобныя людзі або дзяржавы будуць прэтэндаваць на суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка гатовы змагацца супраць гэтага, калі трэба - са зброяй у руках. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ва ўсёй красе цяпер бачым, напрыклад, якую палітыку праводзіць Польшча. Вы хацелі, каб я спакойна глядзеў, што Польшча бачыць у сваіх уладаннях, у сваім складзе, цытую іх, усю Беларусь?" - адказаў журналісту сустрэчным рытарычным пытаннем Аляксандр Лукашэнка.

"Калі б заўтра Германія заявіла, што яны хочуць бачыць у складзе Германіі Францыю, якую вы пазіцыю занялі б? Вось я і жорстка на гэта рэагую, - прадоўжыў беларускі лідар. - Мае асноўныя паўнамоцтвы - абарона суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы. Я гэта раблю. Калі супраць гэтага будзе змагацца апазіцыя, нейкія асобныя людзі або дзяржавы будуць прэтэндаваць на суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, я на ўвесь рост стану і буду супраць гэтага змагацца, трэба - са зброяй у руках".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі