Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2022, 22:51

Лукашэнка: яшчэ раз паўтараю: мы не імкнёмся ваяваць ва Украіне

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не імкнецца ваяваць ва Украіне, рэспубліцы гэта вайна не патрэбна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нас па-ранейшаму спрабуюць уцягнуць у вайну ва Украіне. Мэта адна - адным махам разабрацца і з Расіяй, і з Беларуссю. Яны нібыта перажываюць, заяўляюць з Украіны, што не хацелі б, каб беларускія войскі ўварваліся праз паўночную граніцу ва Украіну. Ды не слухайце іх! Яны былі б рады (я гэта ведаю дакладна), калі б мы туды ўвайшлі. Ім гэта трэба, таму што загадана "адтуль", і пляваць ім на гібель мірных жыхароў. Ва ўкраінскіх палітыкаў і прэзідэнта палітыка адна: чым больш загіне ўкраінцаў, тым больш ён будзе крычаць на ўвесь свет аб зверствах "фашыстаў з Расіі і Беларусі". Яшчэ раз паўтараю вам тое, што гаварыў год і больш таму: мы не імкнёмся ваяваць ва Украіне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што цяпер у выніку баявых дзеянняў ва Украіне гінуць бязвінныя жыхары, многія становяцца калекамі.

"Нам гэта вайна абсалютна не патрэбна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі