5 снежня, Аман /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў рамках рабочай праграмы, якая прадаўжаецца ў Амане, сустрэўся з прэзідэнтам Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсаламам Махамедам аль-Муршыдзі. Бакі прааналізавалі ўвесь комплекс беларуска-аманскіх сумесных праектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам ёсць пра што пагаварыць. Мы доўгі час з вамі працавалі, напрацавалі шмат сумесных цікавых праектаў беларуска-аманскіх. Напэўна, надышоў час сістэматызаваць іх і вызначыцца, як будзем дзейнічаць у далейшым. Але мяне задавольвае ваша апошняя заява, я яе запомніў. Вы мне сказалі: "Спадар Прэзідэнт, у бліжэйшыя год-два вы ўбачыце рэальны рух па тых канкрэтных праектах, якія мы з вамі намецілі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Сярод асноўных тэм, якія абмяркоўваліся на сустрэчы, - стварэнне сумеснага беларуска-аманскага інвестыцыйнага фонду ў Мінску для фінансавання праектаў на тэрыторыі Беларусі; будаўніцтва ў Беларусі цэлюлозна-кардоннага камбіната; арганізацыя работы лагістычнага хаба ў Амане для паставак беларускіх тавараў у суседнія краіны і рэгіёны і прапрацоўка маршруту "Поўнач-Поўдзень"; інвестыцыі ў праекты ў галіне АПК у Беларусі для далейшага экспарту прадуктаў харчавання ў Аман і краіны рэгіёна, а таксама прапрацоўка паставак аманскіх морапрадуктаў у Беларусь.
Абмяркоўвалася таксама развіццё турыстычнага кластара ў Амане і інвесціраванне з дапамогай аманскага боку ў турыстычныя аб'екты на тэрыторыі Беларусі.

Яшчэ адна тэма - перспектывы рэалізацыі трохбаковага праекта паміж Беларуссю, Аманам і Алжырам па вытворчасці складаных угнаенняў.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ёсць магчымасці для развіцця супрацоўніцтва з Аманам па такіх напрамках, што цікавяць гэту краіну, як ахова здароўя і фармацэўтыка. У гуманітарнай сферы - яшчэ і адукацыя.
"Мы абсалютна адкрытыя для вас па гэтых напрамках і сёе-тое ўмеем рабіць", - сказаў Прэзідэнт.
Прэзідэнту паказалі падрабязную прэзентацыю аб ходзе рэалізацыі дарожнай карты супрацоўніцтва Беларусі і Амана з канкрэтыкай па праектах і тэрмінах.
Сярод удзельнікаў сустрэчы таксама былі генеральны дырэктар холдынга "Аман Фуд Капітал" (даччыная кампанія Аманскага інвестыцыйнага агенцтва, якая займаецца інвестыцыямі ў сельскую гаспадарку і харчаванне) Абдала аль-Рашдзі, а таксама прадстаўнік агенцтва Алі Аль-Фарсі, які курыруе супрацоўніцтва з Беларуссю.

"Вельмі радуе, што пасля майго візіту ў Алжыр і перагавораў з Прэзідэнтам Алжыра… Дарэчы, вельмі сталы, разумны, вопытны чалавек. Мне вельмі спадабаўся. Абсалютна прыземлены. Дык вось пасля гэтага візіту намеціліся сякія-такія дадатковыя праекты, якія мы дамовіліся з вамі абмеркаваць. Гэта праекты трохбаковага характару, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - За гэты час, пасля вяртання з Алжыра і нашай з вамі размовы, мы паспрабавалі сістэматызаваць тое, пра што мы дамаўляліся раней. Гэта значыць, пра гэтыя канкрэтныя праекты. Гэта недзе 7-8 канкрэтных напрамкаў".
Прэзідэнт запэўніў, што Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Аманам і па іншых напрамках і бачыць сур'ёзную зацікаўленасць у гэтым з боку аманскіх сяброў. "І асабліва вашага кіраўніка (нам пашанцавала ў гэтым плане) - добрага сябра беларускага народа Султана Амана, які зусім нядаўна быў у Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы з вамі вызначылі стратэгію нашага супрацоўніцтва. Вароты адчынены. Нам трэба, як мы дамовіліся з вамі, паглыбляцца ў гэтых праектах", - заявіў Прэзідэнт.

Аб сумесным інвестыцыйным фондзе
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што бакі дамаўляліся аб стварэнні сумеснага беларуска-аманскага інвестыцыйнага фонду ў Мінску, які будзе фінансаваць праекты на тэрыторыі Беларусі.
"Такі флагманскі, як у нас гавораць, якарны праект - гэта будаўніцтва цэлюлозна-кардоннага камбіната ў Беларусі. Вопыт і кампетэнцыі ў нас ёсць. Вельмі моцна развіта ў нас дрэваперапрацоўчая прамысловасць", - сказаў Прэзідэнт.
Ён выказаў упэўненасць, што з гэтым праектам нейкіх вялікіх праблем не павінна ўзнікнуць. Цяпер вядуцца перадынвестыцыйныя і праектныя работы, пляцоўка вызначана.
Аб хабе ў Амане для гандлю беларускай прадукцыяй
"Вы ўжо, напэўна, пераканаліся ў тым, што мы навучыліся вырабляць у Беларусі практычна ўсё, што трэба ў гэтым рэгіёне - рэгіёне далёкай дугі, як мы яе вызначаем у знешняй палітыцы. Але я шчыра прызнаў, што мы значна горш, чым нашы аманскія калегі, умеем гандляваць. Тым больш у вас велізарныя магчымасці ў гэтым рэгіёне, - сказаў Прэзідэнт. - Асабліва ў рэгіёне Усходняй Афрыкі. Вы якраз маеце вельмі добрыя адносіны з тымі афрыканскімі дзяржавамі, дзе ў нас пазіцыі не такія моцныя".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў сувязі з гэтым прынята рашэнне, і аманскі бок аказаў у гэтым падтрымку, па стварэнні на тэрыторыі Амана беларускага хаба - цэнтра перавалкі тавараў. Яны будуць пастаўляцца як у рэгіён Блізкага Усходу, так і шэраг іншых, уключаючы Паўднёва-Усходнюю Азію і М'янму, дзе таксама нядаўна пабываў з афіцыйным візітам Прэзідэнт Беларусі, і заканчваючы краінамі Афрыкі.
"У гэтым напрамку ўжо ёсць пэўныя зрухі. І не проста пэўныя, а, напэўна, паўдарогі мы прайшлі. Мы пастаўляем ужо сюды некаторыя тавары для далейшага рээкспарту на рынкі, якія я толькі што абазначыў", - сказаў беларускі лідар.
Аб супрацоўніцтве ў АПК і пастаўках прадуктаў харчавання
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў бліжэйшы час цікавасць да гэтай тэмы, асабліва ў рэгіёне, дзе знаходзіцца Аман, будзе толькі ўзрастаць. Прадукты харчавання, упэўнены ён, будуць карыстацца ўсё большым попытам.

"Гэта тое, чым мы можам спакойна гандляваць. І мы ўжо сёння з вамі не проста абменьваемся сельскагаспадарчымі прадуктамі. Гэта значыць тое, што ёсць у вас і трэба нам, - вы нам пастаўляеце; тое, што мы можам, і вам гэта трэба, - мы вам пастаўляем, у прыватнасці, малочныя, мясныя прадукты. Дамовіліся, што, паспрабаваўшы ўсё гэта, вы гатовы да пашырэння супрацоўніцтва. Таму абмен таварамі ўжо ідзе. Але гэта вельмі сур'ёзная для нас тэма. І мы вам удзячныя за тое, што вы нас падтрымалі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў неабходнасць пашыраць аб'ёмы вытворчасці і працаваць непасрэдна. "Мы гатовы, каб вы ў Беларусі працавалі непасрэдна з нашымі сельгаспрадпрыемствамі, перапрацоўчымі заводамі па перапрацоўцы і пастаўцы сюды (у Аман. - Заўвага БЕЛТА) прадуктаў харчавання", - сказаў ён.
Пра беларускі аазіс у Амане
Прэзідэнт заявіў, што вельмі важны напрамак - гэта асваенне Амана як турыстычнага напрамку для грамадзян Беларусі.
"Вы ведаеце, што мы - паўночная краіна. Вельмі шмат беларусаў ездзяць па ўсім свеце ў пошуках лепшага месца адпачынку. Мы вельмі хацелі б, каб мы мелі тут свой беларускі турыстычны кластар недалёка ад аэрапорта, каб нашы людзі маглі дыверсіфікаваць свае турыстычныя паездкі, - сказаў Прэзідэнт. - Я вам вельмі ўдзячны і майму сябру Султану за тое, што вы выдзелілі для нас велізарны ўчастак у экзатычным месцы, не характэрным для Амана. Дзе амаль няма пяскоў і гор, але ёсць самы сапраўдны аазіс, дзе і тэмпература паветра прымальная для нашых людзей. Мы хацелі б там пабудаваць разам з вамі і нашымі інвестарамі, хто будзе ў гэтым зацікаўлены, такі турыстычны хаб, куды паедуць нашы людзі".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што бакі ўжо прайшлі пэўны шлях у гэтым напрамку. Нядаўна стартавалі прамыя авіярэйсы з Беларусі ў Аман.
"Мы гатовы да пашырэння паездак нашых людзей сюды. Не толькі ў Эміраты, іншыя краіны, але і ў Аман. Тут казачная прырода, адкрыты акіян. Я ўпэўнены, што нашы людзі з задавальненнем скарыстаюцца гэтым турыстычным напрамкам", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аб праекце "на траіх" па вытворчасці складаных угнаенняў
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў ходзе яго афіцыйных візітаў і перагавораў, у прыватнасці ў Алжыры, адкрыліся многія напрамкі сумеснай работы. Адзін з іх - вытворчасць складаных NPK-угнаенняў. Гэта комплексныя мінеральныя ўгнаенні, якія змяшчаюць тры асноўныя макраэлементы: азот (N), фосфар (P) і калій (K).
"Вельмі ў гэтым зацікаўлены нашы алжырскія сябры. Як вы ведаеце, Алжыр мае велізарныя запасы газу. Гэта значыць, што мы будзем мець магчымасць вырабляць азотныя ўгнаенні. Мы гэта ўмеем рабіць, у нас у Гродне буйны такі камбінат, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Як мне сказаў прэзідэнт Алжыра, у бліжэйшы час яны будуць мець магчымасць вырабляць 10,5 млн т фасфатаў. Гэта лінія вытворчасці фосфарных угнаенняў. У нас ёсць адпаведная кампанія, камбінат велізарны, які вырабляе такія ўгнаенні. Мы ўмеем гэта рабіць. Акрамя азотных угнаенняў, мы вырабляем фосфарныя ўгнаенні".
Нарэшце, прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь - адзін з асноўных вытворцаў калійных угнаенняў.
"У адной грануле змяшаць гэтыя тры віды ўгнаенняў - гэта тое, што сёння трэба рынку. Мы таксама ўмеем гэта рабіць. Чаму не стварыць прадпрыемства, у якое мы можам разам з вамі і Алжырам, калі гэта будзе ў Алжыры, інвесціраваць", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што без забеспячэння ўгнаеннямі ні пра якую харчовую бяспеку ў краінах Афрыкі і Глабальнага Поўдня не можа быць і размовы. "У свеце расце і будзе расці попыт на мінеральныя ўгнаенні. Таму што патрэбны прадукты харчавання", - сказаў ён.-0-