Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лістапада 2024, 18:44

Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Пакістанам аб міжнародных аўтамабільных зносінах

Фота з архіва
Фота з архіва
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 лістапада падпісаў указ нумар 430, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Пакістана аб міжнародных аўтамабільных зносінах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У гэтым пагадненні вызначаюцца парадак ажыццяўлення міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў, умовы ўзаемнага вызвалення перавозчыкаў ад выплаты мытных пошлін, падаткаў і збораў, звязаных з выкарыстаннем транспартных сродкаў.

Рэалізацыя гэтага міжнароднага дагавора будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам у галіне аўтамабільных перавозак, а таксама павелічэнню аб'ёмаў экспарту аўтатранспартных паслуг у напрамку Пакістана і сумежных краін.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі