21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За вылучэнне дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку на маючых адбыцца ў студзені 2025 года прэзідэнцкіх выбарах ужо сабрана больш за 1,5 млн подпісаў. Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з кіраўніком і каардынатарамі ініцыятыўнай групы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я вельмі ўдзячны ўсім вам, каардынатарам і тым групам, якія створаны ў рамках ініцыятыўнай групы. Вы, не лічачыся з часам, ведаю, што вельмі акуратна і асцярожна ўсё гэта робіце. Нікога не прымушаеце, не націскаеце. Гэта правільна. Правільна таму, што нам гэта не трэба. Гэта абсалютна не трэба. І каб не ствараць потым лішніх пытанняў, даводзіцца вельмі акуратна ў гэтым напрамку дзейнічаць", - сказаў Прэзідэнт.
"Але па той колькасці подпісаў, якую вы сабралі, - гэта катастрафічная работа. Я нават не чакаў, што так будзе", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён папрасіў членаў ініцыятыўнай групы самім вызначыцца, як дзейнічаць далей, але не напружваць залішне. "Не трэба напружваць членаў ініцыятыўнай групы, каб яны бегалі, перанапружваліся. Бегалі па дамах за людзьмі і чагосьці прасілі або арганізоўвалі лішнія пункты збору подпісаў. І так сабрана дастатковая колькасць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Не трэба, каб, зноў жа, нас крытыкавалі: "А, вось Прэзідэнт, зразумела, мы тут ледзь ці не на кагосьці націснулі і кагосьці прымушаем..." - адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Усё роўна скажуць. Але няхай гэта будуць фэйкі, але не праўда. Мы законы выконваем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведаміў на сустрэчы кіраўнік ініцыятыўнай групы, старшыня ФПБ Юрый Сянько, за вылучэнне на будучых выбарах дзеючага Прэзідэнта ўжо сабрана больш за 1,5 млн подпісаў грамадзян. "На сённяшні дзень сабрана 1 581 559 подпісаў", - сказаў ён.-0-