27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля завяршэння напярэдадні ў Мінску рабочай часткі Еўразійскага эканамічнага форуму кіраўнікі дзяржаў і іншыя высокія госці, якія прымалі ў ім удзел, прадоўжылі ўзаемадзеянне, але ўжо ў нефармальным ключы, за вячэрай. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Першы інфармацыйны" расказала прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.
"Папрацаваўшы вельмі прадметна на Еўразійскім форуме, кіраўнікі дзяржаў павячэралі. Гэта тая ж самая рабочая частка, але крыху ў іншай абстаноўцы. Мы разумелі, што тут не можа не быць самага сапраўднага прыгожага душэўнага беларускага каларыту. Гасціннасць - наша нацыянальная рыса. А Прэзідэнт... Я сказала б, што ён самы гасцінны чалавек у гэтай краіне. І тут даручэнне было ўсё арганізаваць вельмі цёпла", - сказала прэс-сакратар.
Яна расказала, што мерапрыемства складалася з некалькіх частак. У той лакацыі, дзе праходзіла вячэра, гасцей літаральна з парога сустракалі з беларускім каларытам. "Былі нашы нацыянальныя інструменты - цымбалы, хлеб-соль, мы прапанавалі гасцям пакаштаваць нашы нацыянальныя напіткі, настойкі", - падзялілася падрабязнасцямі Наталля Эйсмант.
Потым, карыстаючыся выпадкам, для высокіх гасцей правялі невялікую прэзентацыю і дэгустацыю айчынных малочных і мясных прадуктаў, а таксама беларускага хлеба. Пачастункі кіраўнікам дзяржаў спадабаліся, а многія ўжо і раней былі знаёмы з айчыннай прадукцыяй, якую ім перадаваў у тым ліку асабіста кіраўнік дзяржавы.
"Вячэра - таксама з нашым беларускім каларытам. Не абышлося без дранікаў. Заўсёды ўсе высокія госці заказваюць: "Прыгатуйце сапраўдныя беларускія дранікі!" Без гэтага не абыходзіцца ні адно мерапрыемства, ні адзін абед або вячэра ў нас у краіне", - расказала прэс-сакратар.
Затым для кіраўнікоў дзяржаў адбыўся невялікі канцэрт. Выступілі оперныя спевакі, была савецкая класіка, а таксама сучасныя беларускія песні. Усё гэта садзейнічала стварэнню атмасферы для прадаўжэння добрай размовы па тых ці іншых пытаннях.-0-