Сцяг Серада, 20 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 красавіка 2026, 09:41

Маладыя парламентарыі Беларусі і Венесуэлы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Фота з архіва
Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны савет пры Савеце Рэспублікі і Сетка маладых парламентарыяў Нацыянальнай асамблеі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Урачыстая цырымонія прайшла ў ходзе сустрэчы дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Амерыкі Перэс і Марыа Антоніа Касцільа Перэс з членамі Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі і Палаце прадстаўнікоў.

Ключавымі тэмамі сустрэчы сталі маладзёжнае жаночае лідарства, удзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці, адказнае абыходжанне з жывёламі, інфармацыйна-асветныя і патрыятычныя праекты.

Першы тэлемост Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі і Сеткі маладых парламентарыяў прайшоў 7 лістапада 2024 года. У 2025 годзе пры садзейнічанні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франкліна Рамірэса Араке адбылася тэматычная сустрэча з удзелам Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі