Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 жніўня 2025, 12:30

Пезешкіян: Іран гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю для нейтралізацыі незаконных заходніх санкцый

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ісламская Рэспубліка Іран гатова супрацоўнічаць з Рэспублікай Беларусь для нейтралізацыі незаконных заходніх санкцый. Аб гэтым Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян заявіў на перагаворах у шырокім складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Іран і Беларусь падтрымліваюць адзін аднаго на міжнароднай арэне, што вельмі каштоўна і важна. Мы супрацоўнічаем на аснове ўзаемнага даверу і ўзаемнай павагі. Ісламская Рэспубліка Іран гатова супрацоўнічаць з Рэспублікай Беларусь для нейтралізацыі незаконных заходніх санкцый", - запэўніў Аляксандра Лукашэнку Масуд Пезешкіян.

Прэзідэнт Ірана лічыць, што ўзровень эканамічных узаемаадносін пакуль не адпавядае ўзроўню даверу паміж Мінскам і Тэгеранам: "Мы павінны дасягнуць таго ўзроўню, пры якім зможам рэалізаваць усе дамоўленасці".

Масуд Пезешкіян таксама павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з атрыманнем Беларуссю статусу краіны - партнёра БРІКС. У сувязі з гэтым ён успомніў сустрэчу з беларускім калегам на палях саміту гэтай арганізацыі ў Казані восенню 2024 года. Менавіта там прэзідэнты Беларусі і Ірана дамовіліся аб сустрэчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі