Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 лютага 2022, 10:33

Хрэнін назваў галоўны палітычны вынік вучэння "Саюзная рашучасць - 2022"

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўным палітычным вынікам вучэння "Саюзная рашучасць - 2022" стала тое, што ў няпростых умовах абстаноўкі ў свеце і непасрэдна вакол Беларусі і Расіі была прадэманстравана трываласць адносін дзвюх краін, рашучасць у адстойванні нацыянальных інтарэсаў, у тым ліку з прымяненнем ваеннай сілы. Такое меркаванне выказаў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін у ходзе падвядзення папярэдніх вынікаў завершанага сумеснага аператыўнага вучэння, перадае БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, вучэнне "Саюзная рашучасць" пацвердзіла здольнасць узброеных сіл Беларусі і Расіі сумесна вырашаць задачы ўзброенай абароны Саюзнай дзяржавы.

"У нас няма праблемы "ваеннага шэнгена", якую сёння спрабуюць вырашыць дзяржавы Захаду. У Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ўся інфраструктура гатова, юрыдычныя аспекты ўрэгуляваны", - сказаў міністр, дадаўшы, што вучэнне гэта пацвердзіла.

Віктар Хрэнін заўважыў, што незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці органы ваеннага кіравання ўсіх аб'яднанняў працавалі як цэласны арганізм. "У нас агульная "школа", агульныя падыходы - мы дзейнічаем аднолькава і аднолькава мыслім", - сказаў ён.

Што датычыцца ацэнкі дзеянняў войскаў і сіл на тактычным узроўні, прадэманстраваны зладжанасць дзеянняў у адзіных баявых парадках беларускіх і расійскіх лётчыкаў, ваеннаслужачых механізаваных і танкавых падраздзяленняў, дэсантнікаў і спецназаўцаў, ракетчыкаў і артылерыстаў.

Дасягнуты неабходны ўзровень аператыўнай сумяшчальнасці. Мінімальны час патрабуецца на баявое зладжванне, а таксама на розныя ўвязкі і ўзгадненні. Органы кіравання і войскі гатовы працаваць, што называецца, з колаў, адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, усе пытанні ўсебаковага забеспячэння ў цэлым вырашаны. Сістэма матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння спрацавала эфектыўна. Напрацаваны базіс дае магчымасць ствараць і нарошчваць любыя кааліцыйныя групоўкі незалежна ад іх колькасці.

Мэты сумеснага аператыўнага вучэння "Саюзная рашучасць - 2022" дасягнуты, адзначыў Віктар Хрэнін, дадаўшы, што ў цэлым органы ваеннага кіравання, войскі і сілы ён ацэньвае як "паспяхова справіліся з задачамі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі