Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 ліпеня 2022, 12:45

"Гэта стратэгічная памылка". У Беларусі пракаменціравалі запрашэнне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разрастанне НАТА з'яўляецца яго стратэгічнай памылкай. Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза журналістам, размешчанай на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Пазіцыя Рэспублікі Беларусь адносна пашырэння НАТА застаецца нязменнай, незалежна ад таго, у якім напрамку ажыццяўляецца гэты працэс: на ўсход, поўдзень або захад. Разрастанне Паўночнаатлантычнага альянсу, які пасля спынення існавання Арганізацыі Варшаўскага дагавора страціў сваю абарончую прыроду, з'яўляецца стратэгічнай памылкай, паколькі падрывае прынцып непадзельнасці бяспекі і вядзе да з'яўлення новых раздзяляльных ліній на еўрапейскім кантыненце, да росту ваенна-палітычнай напружанасці", - падкрэсліў Анатоль Глаз.

Прадстаўнік беларускага МЗС адзначыў, што ўмацаванне бяспекі - нацыянальнай, рэгіянальнай і глабальнай - павінна ажыццяўляцца не за кошт нарошчвання ваеннага патэнцыялу НАТА, а праз двухбаковыя і шматбаковыя механізмы кантролю над узбраеннямі і меры ўмацавання даверу, а таксама праз раўнапраўны і ўзаемапаважлівы дыялог, накіраваны на ўстараненне рознагалоссяў, зніжэнне рызык і прадухіленне росту канфрантацыі ў ваеннай сферы. "Рэспубліка Беларусь была і застаецца адкрытай для такога ўзаемадзеяння", - падкрэсліў прэс-сакратар ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі