Сцяг Пятніца, 14 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 красавіка 2024, 10:23

Прэм'ер-міністр Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам у Егіпет

Фота з архіва
Фота з архіва
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка вылецеў у Арабскую Рэспубліку Егіпет, паведамляе БЕЛТА.

Як расказалі ў прэс-службе ўрада, у рамках афіцыйнага візіту ў Егіпет Раман Галоўчанка правядзе серыю сустрэч з кіраўніцтвам рэспублікі, у прыватнасці з прэм'ер-міністрам Мустафой Мадбулі.

Таксама ў час двухдзённага візіту запланавана наведванне сэрвіснага цэнтра МАЗ у Егіпце - International Company for Industries and Projects, дзе прадугледжваецца агляд тэхнікі МАЗ, цырымонія перадачы генеральным дырэктарам кампаніі International Co. for Industries and Projects новага седлавога цягача МАЗ у адрас кампаніі Holding Co. for Maritime and Land Transport (Мінтранс Егіпта) для эксплуатацыйных выпрабаванняў.  

Запланавана падпісанне кантракта на рэалізацыю тэхнікі МАЗ паміж ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" і International Co. for Industries and Projects.

У Каіры 30 красавіка пачне работу Беларуска-егіпецкі бізнес-форум. Ён арганізаваны Федэрацыяй егіпецкіх гандлёвых палат і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Мяркуецца, што прэм'ер-міністры Беларусі і Егіпта прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця форуму.

У прэс-службе ўрада ўдакладнілі, што сёння ў рабочым графіку прэм'ер-міністра таксама сустрэчы з мэрам г.Сочы Аляксеем Капайгародскім.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі