Наталля Эйсмант. Фота з архіва
15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час тэлефоннай размовы павіншаваў Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з добрай работай па дасягненні міру на Каўказе. Аб гэтым прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант заявіла Russia Today, паведамляе БЕЛТА.
Паводле слоў Наталлі Эйсмант, лідары дзвюх краін у час тэлефоннай размовы таксама абмеркавалі тэму Ірана і Блізкага Усходу. Кіраўнік беларускай дзяржавы ўпэўнены, што па гэтых пытаннях удасца дасягнуць прагрэсу, дадала яна. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што прагрэс будзе дасягнуты і на перагаворах на Алясцы паміж лідарамі Расіі і ЗША.
Лідары Беларусі і ЗША 15 жніўня правялі тэлефонную размову. Прэзідэнты абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, рэгіянальную тэматыку і сітуацыю ў гарачых кропках, уключаючы Украіну.
Дасягнута дамоўленасць прадоўжыць кантакты. Аляксандр Лукашэнка запрасіў Дональда Трампа з сям'ёй у Мінск, і гэта запрашэнне было прынята.-0-