Дэпутатам трэба задзейнічаць увесь патэнцыял для рэалізацыі міждзяржаўных дамоўленасцей, перш за ўсё эканамічнай накіраванасці, адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка 13 сакавіка ў час пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў. Ён падкрэсліў, што намаганні неабходна накіраваць на дасягненне канкрэтных вынікаў з замежнымі партнёрамі.На здымку: старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час пасяджэння.
