Сцяг Аўторак, 17 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
10 верасня 2013, 09:52

Сяргей Глазьеў: Гаспадары "Уралкалія" вырашылі абваліць рынак

Гаспадары "Уралкалія" вырашылі абваліць рынак

Гаспадары "Уралкалія" вырашылі абваліць рынак. Такое меркаванне выказаў саветнік прэзідэнта Расіі Сяргей Глазьеў, чые словы былі агучаны 9 верасня ў эфіры тэлеканала АНТ, перадае БЕЛТА. "Гаспадары "Уралкалія" вырашылі абваліць рынак. У гандлёвай практыцы ёсць такая стратэгія: калі вы хочаце выжыць з рынку канкурэнта - вы часова зніжаеце цэны. Канкурэнты вылятаюць у трубу, банкруцяцца, і вы потым захопліваеце ўвесь рынак і пачынаеце цэны ўзнімаць. Гэта называецца нядобрасумленная канкурэнцыя", - адзначыў саветнік прэзідэнта Расіі. Ён таксама дадаў, што менавіта па гэтай прычыне ўводзяцца антыдэмпінгавыя пошліны. "Калі гаварыць аб эканамічных выніках - то яны негатыўныя і для Расіі, і для Беларусі. Таму тое, што адбываецца, выглядае як прыклад буйнамаштабнага агрэсіўнага дзеяння з уронам для ўсіх", - рэзюмаваў Сяргей Глазьеў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі