Сцяг Чацвер, 19 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
27 лютага 2017, 11:58
Ігар Шуневіч

Развіццё міліцыі павінна быць паступальным і без рэзкіх кіданняў

Ігар Шуневіч

Развіццё міліцыі павінна быць паступальным і без рэзкіх кіданняў. Такое меркаванне 25 лютага выказаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

"Пры любых узрушэннях мы абавязаны захаваць пераемнасць у рабоце міністэрства, зберагчы ўвесь вопыт, напрацоўкі, традыцыі, назапашаныя папярэднімі пакаленнямі міліцыянераў. І, зразумела, прымножыць іх. Развіццё міліцыі павінна быць паступальным, эвалюцыйным, без рэзкіх кіданняў", - адзначыў Ігар Шуневіч. Паводле яго слоў, глабальныя эксперыменты ў праваахоўнай сістэме не прадыктаваны неабходнасцю, гэта значыць самім жыццём. Акрамя таго, гісторыя паказвае, што многія эксперыменты потым даводзіцца нівеліраваць, устараняючы іх наступствы. "Таму мы ідзём па шляху рэфармавання, што называецца, на мяккіх лапах - вельмі асцярожна, каб не нарабіць памылак. Каб нашым паслядоўнікам потым не давялося іх выпраўляць", - растлумачыў міністр.

Ён канстатаваў, што наўрад ці настане перыяд, калі б усё без выключэння насельніцтва было задаволена работай міліцыі. "Нейкая частка людзей, безумоўна, заўсёды будзе незадаволена па той простай прычыне, што яны з'яўляюцца аб'ектам нашага прававога і адміністрацыйнага ўздзеяння. Я гавару не толькі пра парушальнікаў закону, але і пра іх сваякоў, знаёмых, у цэлым пра кола іх стасункаў. Прычым гэтыя людзі, можа, і не прытрымліваюцца злачыннага мodus operandi (спосабу дзеянняў),але яны ўсё ж такі ставяцца да міліцыі негатыўна, - расказаў Ігар Шуневіч. - Акрамя таго, трэба разумець, што работа органаў унутраных спраў паняволі асацыіруецца з нечымі бедамі, болем, стратамі. На гэтым фоне і звычайная штодзённая работа міліцыі, часта звязаная з рызыкай для жыцця, і самыя выдатныя ўчынкі яе супрацоўнікаў не такія прыкметныя, як у іншых прафесіях".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі