Сцяг Панядзелак, 16 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
02 кастрычніка 2015, 15:13
Уладзімір Зіноўскі

Нормы беларускага законапраекта аб ДПП могуць перарасці ў мадэльны закон ЕАЭС

Уладзімір Зіноўскі

Нормы беларускага законапраекта аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве могуць перарасці ў мадэльны закон Еўразійскага эканамічнага саюза. Такое меркаванне выказаў 2 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца ЕАЭС, там створана рабочая група, у склад якой уваходзяць спецыялісты Міністэрства эканомікі і іншыя эксперты ад нашай краіны, дзе таксама адпрацоўваюцца ўсе палажэнні па, магчыма, мадэльным законе ДПП ЕАЭС, - растлумачыў міністр. - Гэта сусветная практыка, і я лічу, што тыя пазітыўныя моманты, якія заключаны ў нашым законапраекце, могуць перарасці ў мадэльны закон ЕАЭС".

Дэпутат Валерый Барадзеня таксама пацікавіўся, ці будзе Міністэрства эканомікі рэгулятарам усёй работы, якая датычыцца ДПП, пасля прыняцця адпаведнага закона. Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што ведамства, якое ён узначальвае, з'яўляецца сёння дэ-факта нацыянальным каардынатарам па ўкараненні механізмаў ДПП у краіне і будзе займацца пытаннямі метадалагічнага, нарматворчага планаў. "Але ўсё ж у любых краінах свету ствараюцца цэнтры ДПП. Такі цэнтр ёсць (праўда маленькі) у нашым інстытуце ДПП. Мы лічым, што такія цэнтры павінны стварацца і ў абласцях", - заўважыў ён.

На думку міністра, неабходна прадумаць у новай структуры Міністэрства эканомікі падраздзяленне, якое мэтанакіравана займалася б менавіта дзяржаўна-прыватным партнёрствам. "Мы рэкамендавалі б такое невялікае падраздзяленне стварыць і ў Міністэрстве фінансаў", - дадаў Уладзімір Зіноўскі.

Законапраект аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве прыняты 2 кастрычніка дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі