Рэйтынг Social Progress Index-2014 пацвярджае правільны курс Беларусі на сацыяльна арыентаваную палітыку. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Станкевіч.
Дэпутат прызнаўся, што даволі скептычна ставіцца да такіх рэйтынгаў, таму што пры іх складанні не заўсёды ўлічваецца поўны набор паказчыкаў. Пры гэтым 58-е месца сярод 132 прадстаўленых у рэйтынгу краін з'яўляецца, на думку Ігара Станкевіча, нядрэнным вынікам, паколькі "Беларусь - маладая дзяржава, якая развіваецца самастойна крыху больш як 20 гадоў". "І той курс, які быў узяты раней непасрэдна на правядзенне сацыяльна арыентаванай палітыкі і прадаўжаецца сёння, з'яўляецца правільным. Гэта ў тым ліку пацвярджаецца прыведзеным рэйтынгам, хоць ён і не зусім аб'ектыўна адлюстроўвае ўзровень сацыяльнага прагрэсу ў нашай краіне", - лічыць парламентарый.
Ігар Станкевіч падкрэсліў, што ў Беларусі, у тым ліку на заканадаўчым узроўні, прымаюцца неабходныя меры для забеспячэння сацыяльнага прагрэсу. У прыватнасці, прымаюцца рашэнні наконт падтрымкі пенсіянераў, калі людзі, якія дасягнулі 75 гадоў, атрымліваюць надбаўку да пенсіі. Ды і сам пенсійны ўзрост не павялічыўся: для жанчын - 55 гадоў, для мужчын - 60 гадоў, што таксама з'яўляецца немалаважным паказчыкам сацыяльнай абароны. Развіваецца заканадаўчая база ў галіне працоўных адносін. Так, нядаўна былі прыняты змяненні і дапаўненні ў працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, ужо дзейнічае новая рэдакцыя закона аб ахове працы. "Што датычыцца асноўных патрэбнасцей чалавека, можна гаварыць і пра бясплатную медыцынскую дапамогу, і пра бясплатную адукацыю", - адзначыў дэпутат.
Акрамя таго, на думку парламентарыя, адзін з найбольш важных паказчыкаў Social Progress Index - узровень асабістай бяспекі, што асабліва актуальна ў сувязі з падзеямі ў суседняй Украіне. "Па ўзроўні асабістай бяспекі Беларусь займае і павінна займаць адно з высокіх месц", - перакананы ён.
Беларусь заняла ў рэйтынгу Social Progress Index-2014 58-е месца, абагнаўшы Расію (80-е месца) і Украіну (62-е). Пры складанні рэйтынгу ўлічваецца, напрыклад, забеспячэнне такіх базавых патрэбнасцей чалавека, як харчаванне і доступ да вады, медабслугоўванне, асабістая бяспека. Акрамя таго, пад увагу прымаецца доступ да базавых ведаў, да інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый; экалогія. У Беларусі, як вынікае са справаздачы, нізкі ўзровень мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, добры ўзровень адукаванасці сярод дарослых, а таксама няма праблем з верацярпімасцю.