Асноўным пасылам V Усебеларускага народнага сходу можа стаць тэма адзінства нацыі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Марат Жылінскі.
"Гэта не проста сход, а размова ўлады з народам", - адзначыў Марат Жылінскі. "Паводле маіх прагнозаў, асноўным пасылам Усебеларускага сходу стане тэма нашага адзінства. Калі будзем адзіныя, калі будзем разам, зможам усё пераадолець, нягледзячы на перыпетыі і цяжкасці ў эканамічнай сферы. Дзякуючы гэтаму даб'ёмся поспехаў, якія стануць заканамерным вынікам развіцця нашай дзяржавы і народа. Гэта не выдумка нейкая, гэта ідзе з жыцця і вызначана гістарычна", - заўважыў рэктар.
Паводле яго чаканняў, на сходзе будуць узнімацца важныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пытанні. "І, зразумела, гэта будзе справаздача ўлады за мінулыя некалькі гадоў", - сказаў Марат Жылінскі.
Пяты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Чакаецца, што ўдзельнікамі мерапрыемстваў стануць 2,5 тыс. чалавек.
