Сцяг Аўторак, 17 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 кастрычніка 2013, 14:42

Аляксандр Жук: Даследчае і інавацыйнае мысленне трэба фарміраваць у дзяцей з дашкольнага ўзросту

Даследчае і інавацыйнае мысленне трэба фарміраваць у дзяцей з дашкольнага ўзросту

Даследчае і інавацыйнае мысленне трэба фарміраваць у дзяцей пачынаючы з дашкольнага ўзросту. Такое меркаванне выказаў 30 кастрычніка журналістам перад пачаткам пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі "Аб развіцці даследчай і інавацыйнай дзейнасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі" першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Размова ідзе аб тым, што неабходна змяняць накіраванасць адукацыйнага працэсу - ствараць адукацыйна-даследчае і інавацыйна-прадпрымальніцкае асяроддзе ў дашкольных установах, школах, гімназіях, ліцэях. Перадумовы развіцця даследчай і інавацыйнай дзейнасці моладзі закладваюцца ўжо ў дашкольным узросце, бо ў дзіцяці яшчэ няма стэрэатыпаў у мысленні, яму ўсё цікава і яно нічога не баіцца. У змесце дашкольнай адукацыі вызначаны задачы па развіццю назіральнасці, творчай фантазіі, інтэлектуальнай актыўнасці, даследчых уменняў. Асаблівая роля адводзіцца метаду мадэліравання, дзіцячаму эксперыментаванню і доследам (жывая і нежывая прырода, знаёмства з вымяральнымі прыборамі, вырашэнне праблемна-пазнавальных сітуацый). Асабліва важна адзначыць вопыт работы ўстаноў дашкольнай адукацыі Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцей, расказаў Аляксандр Жук. Так, на базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці нумар 1 Магілёва рэалізоўваўся інавацыйны праект "Укараненне сістэмы работы са здольнымі і таленавітымі дзецьмі ва ўмовах дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці". У агульнаадукацыйных установах таксама трэба ствараць даследча-адукацыйнае асяроддзе, калі на аснове такога падыходу ўрокі будуць ператварацца ў вучэбныя даследаванні, адзначыў першы намеснік міністра. Навучэнцам будуць прадстаўлены розныя задачы, а яны з дапамогай розных сродкаў навучання будуць вывучаць і праводзіць эксперыменты. "Трэба змяняць падыходы да адукацыі - яны павінны быць творчымі і крэатыўнымі, развіваць даследчыя навыкі ў навучэнцаў школы", - упэўнены Аляксандр Жук. Паводле яго слоў, імклівы і зменлівы свет прымушае сістэму адукацыі пераглядаць ролю і значэнне даследчых паводзін у жыцці чалавека. З кожным днём усё больш відавочна, што творчыя здольнасці, уменні і навыкі даследчага пошуку і работы з інавацыямі патрэбны не толькі тым, чыя жыццядзейнасць звязана з навуковай і канструктарскай работай. "Цяпер яны неабходны кожнаму чалавеку, работніку любога ўзроўню ў любой сферы, і задача сістэмы адукацыі - даць дзецям і моладзі магчымасць ствараць і вынаходзіць", - рэзюмаваў ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі