Сацыяльная дапамога, няхай у самым прымітыўным выглядзе, існавала ў чалавечай супольнасці з дагістарычых часоў (плямёны як маглі падтрымлівалі маючых патрэбу ў прытулку і ежы родзічаў). Фактычна гэта былі нясмелыя парасткі будучых сістэм сацабслугоўвання. А са з'яўленнем дзяржаўнасці дапамога і сацпаслугі хворым і ўбогім сталі адносна рэгулярнымі і сістэмнымі. У далейшым у выніку эвалюцыіі дзяржаўная сістэма сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва фактычна пераўтварылася ў манапаліста на рынку сацпаслуг. Пры гэтым паралельна ішла дзейнасць грамадскіх арганізацый у аналагічным напрамку. Але час дыктуе свае законы - наспела неабходнасць аб'яднання гэтых намаганняў, і пунктам перасячэння гэтых паралельных прызначаны стаць дзяржаўны сацыяльны заказ.
Увядзенне новага для нашай краіны механізма рэгламентавана законам "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання". Нарматыўны прававы акт, прыняты гэтай вясной Палатай прадстаўнікоў у двух чытаннях і ў ліпені адобраны Саветам Рэспублікі, падпісаны Прэзідэнтам 13 ліпеня бягучага года. Закон уступае ў сілу з 1 студзеня 2013 года. Аб яго галоўнай навацыі - дзяржаўным сацыяльным заказе - у размове з карэспандэнтам БЕЛТА са старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Савета Рэспублікі Антанінай Моравай.
- Антаніна Пятроўна, ужо не аспрэчваецца сцвярджэнне, што сацыяльны капітал (здольнасць людзей да самаарганізацыі для сумесных дзеянняў) з'яўляецца моцным фактарам развіцця любой краіны.
- Справа ў тым, што ў цяперашніх сацыяльна-дэмаграфічных умовах сацыяльнае партнёрства становіцца своеасаблівым рухавіком прагрэсу. З улікам нарастаючых па аб'ёму і складанасці сацыяльных задач дзяржаве складана справіцца з іх вырашэннем адной. І магчымасць выкарыстання сацыяльнага капіталу становіцца своеасаблівай палачкай-выручалачкай. Фактычна дзяржава дэлегуе некамерцыйным арганізацыям частку сваіх сацыяльных функцый (разам з фінансавай падтрымкай) і пры гэтым дзеліць з грамадствам, бізнесам і грамадзянамі сацыяльную адказнасць.
Час патэрналісцкай (ад слова апека) мадэлі сацыяльнай палітыкі адыходзіць. Настала пара пераходзіць да палітыкі сацыяльнага партнёрства, да субсідыярнай мадэлі, калі адказнасць за вырашэнне сацыяльных праблем размяркоўваецца паміж дзяржавай, грамадствам і самімі грамадзянамі. І дзяржаўны сацзаказ - краевугольны элемент гэтай новай мадэлі.
- У чым яго сутнасць?
- Гэта новы від сацыяльнага партнёрства, які па-новаму ставіць пытанні аб фінансаванні з бюджэту грамадска карыснай дзейнасці некамерцыйных арганізацый (НКА). Дзяржсацзаказ, падкрэслю, працуе ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
Рэалізацыя дзяржаўнага сацыяльнага заказу прывядзе да павелічэння спектра сацпаслуг і іх аб'ёму, узмацнення іх адраснасці і даступнасці, а таксама да паляпшэння якасці. Умацуецца ўзаемадзеянне дзяржавы і грамадскіх арганізацый, што прывядзе ў выніку да далейшага развіцця ў краіне грамадзянскай супольнасці.
Як вядома сацыяльная адказнасць за дапамогу састарэлым і інвалідам у СССР і сацабслугоўванне была ўскладзена на дзяржаву. І гэты прынцып перайшоў у спадчыну суверэннай Беларусі. На пачатковым этапе ён сябе апраўдваў, аднак наспела неабходнасць выхаду на новы ўзровень - сацыяльнага партнёрства.
Паводле класіфікацыі ААН, насельніцтва краіны лічыцца старым, калі 7 працэнтаў грамадзян перасягнулі 65-гадовы рубеж. У Беларусі гэты паказчык - амаль 14 працэнтаў, гэта значыць у два разы вышэйшы. Кожны чацвёрты жыхар краіны - пенсіянер, у рэспубліцы налічваецца больш як паўмільёна інвалідаў. Назіраецца і так званы феномен двайнога старэння: старэюць і самі інваліды, і людзі, якія ажыццяўляюць іх догляд (апекуны, бацькі) - у далейшым яны ўжо не змогуць даглядаць інвалідаў і самі маюць патрэбу ў дапамозе. Паколькі ў Беларусі павялічваецца сярэдняя працягласць жыцця, то больш становіцца адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян. Усё гэта сведчыць аб непазбежным росце попыту на сацыяльныя паслугі.
- Наколькі мне вядома, ідэя аб неабходнасці ўвядзення механізма дзяржаўнага сацыяльнага заказу вылучалася ўжо некалькі гадоў таму. Найбольш актыўнымі праваднікамі гэтай ініцыятывы былі грамадскія арганізацыі. Дзяржструктуры ставіліся да яе з некаторым халадком, а то і з прадузятасцю...
- Сапраўды, шлях ад ініцыятывы да яе заканадаўчага ўвасаблення быў цярністым. Гэты раздзел нават хацелі выключыць з законапраекта. Аднак Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў вывучыў вопыт іншых краін СНД - Кыргызстана, Казахстана, Украіны і Расійскай Федэрацыі, дзе гэта новая сацыяльная тэхналогія пазітыўна сябе ўжо зарэкамендавала, - і было прызнана мэтазгодным ажыццявіць пілотны праект у Беларусі.
Яго рэалізацыяй занялося МАГА "Акт". Праект стартаваў у 2011 годзе ў Гомельскай вобласці ў рамках праекта ПРААН "Забеспячэнне ўсеагульнага даступу ключавых пацярпелых груп насельніцтва ў Беларусі да прафілактыкі, лячэння і догляду ў сявязі з ВІЧ", які падтрымаў Глабальны фонд для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй (ГФ). МАГА "Акт" правяло конкурсы грамадска карысных праектаў па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ў чатырох найбольш неспрыяльных па гэтай праблеме раёнах - Светлагорскім, Жлобінскім, Рэчыцкім і Калінкавіцкім. Усяго было пададзена 25 заяў, з іх 28 працэнтаў - ад дзяржаўных некамерцыйных арганізацый і 72 працэнты ад грамадскіх аб'яднанняў. На аснове рашэння конкурсных камісій з лепшымі праектантамі заключаўся шматбаковы дагавор. Асноўнымі крыніцамі фінансавання з'яўляліся сродкі мясцовага бюджэту і ГФ.
Пілотны праект завяршыўся паспяхова. Усяго было праведзена 113 разнапланавых мерапрыемстваў па прафілактыцы ВІЧ, у якіх прынялі ўдзел больш як 6,7 тыс. чалавек. Важным вынікам стала з'яўленне новых паслуг, удасканаленых падыходаў, сучасных тэхналогій у прафілактычнай рабоце.
Такім чынам, мэтазгоднасць заканадаўчага замацавання дзяржаўнага сацыяльнага заказу была пацверджана і тэарэтычна, і практычна.
У новым законе абазначаны яго мэты, задачы і прынцыпы, рэгламентаваны паўнамоцтвы, правы і абавязкі дзяржзаказчыка і выканаўцы дзяржаўнага сацыяльнага заказу, узаемадзеянне дзяржавы з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры аказанні сацыяльных паслуг.
- Дарэчы, дзяржаўны заказ, калі не памыляюся, у Беларусі ўсё ж існуе, няхай і ў крыху іншым выглядзе...
- Вы маеце рацыю. Размова ідзе аб дзяржзаказе для маладзёжных і дзіцячых аб'яднанняў па рэалізацыі праектаў у галіне маладзёжнай палітыкі.
- Пытанне фінансавання традыцыйна адно з самых далікатных. З якой крыніцы пераважна будуць выдзяляцца грошы на альтэрнатыўныя дзяржаўныя сацпаслугі?
- Мяркуецца, што ў якасці крыніцы фінансавання будуць выступаць мясцовыя бюджэты.
Хачу падкрэсліць, што дзяржаўны сацыяльны заказ - і ў гэтым яшчэ адна яго перавага - дасць магчымасць эфектыўна выкарыстоўваць грашовыя сродкі. Зразумела, што пераможцам конкурсу будзе той суіскальнік, які прапануе больш якасныя паслугі пры максімальна эканамічным падыходзе да іх аказання. Дэрэчы, замежны вопыт паказвае, што кошт паслуг, што прадастаўляюцца НКА, нават ніжэйшы, чым у дзяржаўных агенцтваў.
Больш таго, дзяржсацзаказ дасць магчымасць прыцягваць некамерцыйныя арганізацыі да аказання сацыяльных паслуг у тых населеных пунктах, дзе адсутнічаюць дзяржарганізацыі сацабслугоўвання і іх стварэнне эканамічна немэтазгодна. Згадзіцеся, гэта таксама артыкул эканоміі грашовых рэсурсаў.
На мой погляд, увядзенне новага механізма ў сістэме сацабслугоўвання стане стымулам і для прыцягнення ў гэты сегмент сродкаў замежных інвестараў.
А па вялікім рахунку, цяпер у свеце фарміруецца новая парадыгма сацыяльна-эканамічнага развіцця. Калі раней канкурэнтаздольнасць вызначалася або па цане, або па якасці, то цяпер яна зыходзіць з балансу таго і другога. Успомніце, раней кітайская прадукцыя ішла на ўра ў вялікай колькасці спажыўцоў, якіх прываблівала мізэрная цана. Пры гэтым, скажам, Швецыя і Германія трымалі марку высокай якасці пры даволі значнай цане. Цяпер жа лідарамі будуць тыя, хто канкурэнтаздольны і па цане, і па якасці. Таму ў краінах свету з'яўляюцца новыя механізмы. Яны датычацца як вытворчасці і рэалізацыі тавараў і паслуг, так і падрыхтоўкі кампетэнтных кадраў, якіх прымаюць на работу ў адпаведнасці з іх рэальнымі ведамі і ўменнямі, а не зыходзячы толькі з адпаведнага дыплома.
Дзяржсацзаказ - у рэчышчы такіх новых павеваў, паколькі ў яго аснове - канкурэнтная барацьба, а крытэрыі натуральнага адбору - цана і якасць.
- У розных краінах па-рознаму працуе механізм аплаты сацыяльных паслуг з бюджэту: дзесьці прымяняецца авансаванне, дзесьці аплата па факту. А як плануецца ў Беларусі?
- Гэта ў законе не прапісана. За астатнія некалькі месяцаў, якія засталіся да ўступлення яго ў сілу, трэба будзе распрацаваць нарматыўныя дакументы, якія будуць рэгламенатаваць многія пытанні, у тым ліку і гэта.
На мой погляд, было б мэтазгодна выкарыстоўваць два спосабы аплаты - у залежнасці ад віду сацпаслуг.
- Конкурсы таксама будуць праводзіць мясцовыя ўлады?
- Так, і гэта лагічна: дзе як не на месцах лепш ведаць патрэбнасці людзей у сацпаслугах зыходзячы з асаблівасцей развіцця тэрыторый!?
Напрыклад, у Брэсцкай вобласці, я лічу, будуць больш запатрабаваны паслугі нянек - тут больш, чым у іншых рэгіёнах, шматдзетных сем'яў. А ў Віцебскай вобласці большы попыт на догляд састарэлых - у гэтым рэгіёне самае састарэлае насельніцтва і шмат маланаселеных вёсак. Але гэта толькі павярхоўны погляд, зыходзячы з агульных тэндэнцый. А на месцах будуць канкрэтныя праекты, разлічаныя ў тым ліку і на вузкі сацыяльны спажывецкі сегмент.
Трэба таксама мець на ўвазе, што дзяржзаказ будзе фарміравацца не толькі на аказанне сацыяльных паслуг, але і на рэалізацыю сацыяльных праектаў.
Упэўнена ў правільнасці таго, што гэта рашэнне аддадзена на водкуп мясцовым уладам. А каардынатарам будзе выступаць Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, што таксама цалкам справядліва, паколькі менавіта гэта міністэрства выступіла ініцыятарам увядзення дзяржсацзаказу.
- Дзяржсацзаказ, як мне здаецца, - гэта махіна, якую будзе складана зрушыць з месца. Тым больш што вопыту яго арганізацыі ў краіне няма...
- У гэтых умовах асаблівае значэнне надаецца навучанню. Прычым будуць вучыцца і тыя, хто арганізуе конкурсы - прадстаўнікі дзяржзаказчыка, і прэтэндэнты - прадстаўнікі НКА.
Фарміраванне любога новага алгарытму работы - працэс складаны і працяглы. Але гэта таго каштуе.
- Цікава, хто будзе кантралёрам колькасці і якасці аказваемых паслуг?
- Зразумела, прадузятымі кантралёрамі будуць самі спажыўцы сацыяльных паслуг, дзе гэта магчыма. Але глабальна функцыі кантролю ўскладзены на дзяржаўнага заказчыка, у асноўным гэта профільныя камітэты мясцовых выканкамаў.
- А ці няма апаскі таго, што ў конкурсе асабліва і не будзе каму ўдзельнічаць?
- Упэўнена ў адваротным. У Беларусі нямала НКА, якія ўжо зарэкамендавалі сябе якасцю прадастаўляемых паслуг і могуць скласці дастойную канкурэнцыю сацыяльнаму бюджэтнаму сектару. Акрамя таго, калі дзяржаўная сацыяльная падтрымка аказваецца ў асноўным катэгарыяльна (напрыклад, састарэлым і інвалідам у доме-інтэрнаце), то НКА адрозніваюцца індывідуалізаваным і спецыялізаваным падыходам.
Напрыклад, цяжка і безнадзейна хворым дапамогу аказваюць "Беларускі дзіцячы хоспіс", "Гарадскі цэнтр паліятыўнай дапамогі і арганізацыі сястрынскай справы", дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх сем'ям - "Асаблівае дзяцінства", сіротам - "Беларускі фонд SOS - дзіцячая вёска", грамадскае аб'яднанне апекуноў і дзяцей - сірот "Надзея", шматдзетным бацькам - грамадскае аб'яднанне шматдзетных сем'яў "Сям'я - Я", "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў", пацярпелым ад розных відаў насілля - "Ла Страда", "Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа". І гэты пералік можна прадаўжаць.
Ёсць і такі нюанс. Цяпер існуюць абмежаванні на аказанне паслуг сацыяльнымі работнікамі дзяржсектара. У прыватнасці размова ідзе аб псіхічна нездаровых людзях, якія пражываюць у сваім жыллі, а не ў стацыянарах, аб хворых на актыўную форму туберкулёзу або СНІД. Атрымліваецца, што гэтыя людзі аб'ектыўна выпадаюць з поля зроку дзяржаўнага сектара сацпаслуг. А пасля ўвядзення дзяржсацзаказу такія паслугі будуць з фінансавай падтрымкай з бюджэту аказваць спецыяльна абучаныя прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і валанцёры.
Ведаеце, у многіх НКА ўжо ёсць вельмі сур'ёзны вопыт работы з асобнымі катэгорыямі грамадзян. Грамадскія аб'яднанні пераважна і ствараліся для таго, каб сумесна рэагаваць на якую-небудзь вострую праблему, ці то маці супраць наркотыкаў, ці то бацькі дзяцей з сіндромам Дауна, з ДЦП. Іх спецыфічныя веды і ўменні, атрыманыя ў тым ліку і на замежных стажыроўках, дарагога вартыя!
Таму яшчэ адным плюсам новага механізма з'яўляецца развіццё інавацыйных форм сацыяльнай абароны на аснове падтрымкі грамадскіх ініцыятыў.
- А ці выказвалі свае адносіны да заканадаўчага рэгулявання дзяржсацзаказу грамадскія аб'яднанні - будучыя партнёры дзяржавы па аказанню сацпаслуг?
- Профільнымі камісіямі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі праводзіўся семінар з запрашэннем прадстаўнікоў НКА. І яны выказалі сваё адабрэнне.
Такім чынам, Беларусь знаходзіцца на этапе фарміравання рынку сацыяльных паслуг. Час пакажа, наколькі гарманічна ўвальюцца ў гэты рынак некамерцыйныя арганізацыі і якім будзе ККД гэтага працэсу.
Алена ПРУС