Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
13 студзеня 2020, 11:49

Новыя тарыфы на ЖКП. Тарыфы на электра- і цеплаэнергію

Новыя тарыфы на ЖКП. Тарыфы на электра- і цеплаэнергію

Урад Беларусі ўстанавіў цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію, якія дзейнічаюць з 1 студзеня 2020 года.

Тарыфы на электрычную энергію

Электраэнергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі (тут і далей за 1 кВт.гадз):

аднаставачны тарыф - Br0,1616;

дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах

- мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br0,1131;

- максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br0,3232.

Электраэнергія пры выкарыстанні ў тым ліку для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю электранагравальнага абсталявання больш за 5 кВт:

дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах

- мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) - Br0,1109;

- астатні час сутак - Br0,2059.

Электраэнергія пры выкарыстанні ў тым ліку для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў кватэрах шматкватэрных жылых дамоў, не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння і абсталяваных электраплітамі, пры адсутнасці асобнага прыбора індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння:

з 1 студзеня па 31 мая ўключна

аднаставачны тарыф - Br0,0809;

дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах

- мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) - Br0,0566;

- астатні час - Br0,1052.

з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна

аднаставачны тарыф - Br0,0834;

дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах

- мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) - Br0,0584;

- астатні час - Br0,1084.

Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, пры наяўнасці асобнага прыбора індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння:

з 1 студзеня па 31 мая ўключна - Br0,0335;

з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна - Br0,0374;

Тарыфы на цеплавую энергію

На цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння (за 1 Гкал):

з 1 студзеня па 31 мая - Br18,4831,

з 1 чэрвеня па 31 снежня - Br20,6216.

Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 28 снежня 2019 года №933.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі