Сцяг Пятніца, 14 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 красавіка 2024, 12:22

Кітай падтрымаў скліканне міжнароднай канферэнцыі для дыялогу па ўкраінскім крызісе

Фота Unsplash
Фота Unsplash
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цудадзейнага сродку для вырашэння ўкраінскага крызісу няма, бакам неабходна стварыць умовы для спынення агню і перагавораў. Такія словы міністра замежных спраў КНР Ван І прыводзіць ТАСС са спасылкай на інтэрв'ю катарскаму выданню Peninsula, тэкст якога апублікаваны на сайце МЗС КНР.

Кіраўнік дыпламатычнага ведамства адзначыў, што неабходна заўсёды настойваць на палітычным урэгуляванні любога канфлікту. "Кітай падтрымлівае своечасовае скліканне міжнароднай канферэнцыі, прызнанай як Расіяй, так і Украінай, з раўнапраўным удзелам усіх бакоў і бесстароннім абмеркаваннем усіх мірных ініцыятыў, каб дабіцца хутчэйшага спынення агню і спынення вайны. Цудадзейнага сродку для ўрэгулявання крызісу не існуе. Кожнаму боку неабходна пачаць з сябе і стварыць умовы для спынення вайны і пачатку мірных перагавораў шляхам набыцця ўзаемнага даверу", - сказаў Ван І.

У гэтым жа інтэрв'ю міністр замежных спраў Кітая падкрэсліў, што сітуацыя ў Тайваньскім праліве стабільная, але застаюцца праблемы, звязаныя з сепаратысцкай дзейнасцю і знешнім умяшаннем. Акрамя таго, Ван І лічыць, што ЗША прадаўжаюць памылкова ўспрымаць Кітай і пашыраць палітыку яго стрымлівання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі