Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 красавіка 2024, 09:35

Бокій выйграў трэцяе золата на чэмпіянаце Еўропы па параплаванні
 

Ігар Бокій. Фота НАК
Ігар Бокій. Фота НАК
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі плывец-паралімпіец Ігар Бокій атрымаў чарговую перамогу на чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарату, які праходзіць у партугальскім Фуншале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвер спартсмены разыгралі 23 камплекты ўзнагарод, Бокій выступаў на дыстанцыі 50 м вольным стылем у класе S13. Ранішнюю кваліфікацыю Ігар закончыў з лепшым рэзультатам, у вячэрнім фінале беларус таксама фінішаваў першым, дакрануўшыся да борціка ўсяго на 0,02 сек. хутчэй за ўкраінца Аляксея Вірчанку, і на 0,04 сек. раней за яго суайчынніка Максіма Вяраксу. Гэта золата стала для Бокія трэцім на турніры ў Фуншале, раней 16-разовы паралімпійскі чэмпіён быў мацнейшым на стаметроўках вольным стылем і батэрфляем, а таксама браў серабро на дыстанцыі 100 м на спіне.

Акрамя таго, 25 красавіка за ўзнагароы на стаметроўцы вольным стылем у класе S12 змагаўся наш Дзмітрый Салей, які паказаў у выніку пяты рэзультат. Пасля пяці дзён спаборніцтваў у актыве беларускай каманды шэсць медалёў кантынентальнага форуму - тры залатыя, адзін сярэбраны і два бронзавыя. Чэмпіянат Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарату прадоўжыцца па 27 красавіка, у пятніцу плыўцы вызначаць прызёраў у 19 відах праграмы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі