Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 кастрычніка 2020, 16:49

Дзень настаўніка

У Беларусі Дзень настаўніка традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. У гэтым годзе свята прыпадае на 4 кастрычніка.

Статыстычны партрэт беларускага настаўніка:

86,5% настаўнікаў і кіраўнікоў школ - жанчыны;

99,7% настаўнікаў працуюць у дзяржаўных установах агульнай сярэдняй адукацыі;

93,9% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую адукацыю;

78,8% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю;

68,7% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць стаж работы па спецыяльнасці больш за 15 гадоў;

77,6% настаўнікаў - гэта настаўнікі-прадметнікі.

На пачатак 2019/2020 навучальнага года ў Беларусі функцыянавала 3020 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе працавалі 111,2 тыс. настаўнікаў:

у гарадской мясцовасці - 1425 устаноў, 77,3 тыс. настаўнікаў;

у сельскай мясцовасці - 1595 устаноў, 33,9 тыс. настаўнікаў.

На пачатак 2019/2020 навучальнага года ў сярэднім на аднаго настаўніка прыпадала 9 вучняў:

у гарадскіх школах - 11 вучняў;

у сельскіх школах - 5 вучняў.

Топ-5 прадметаў па ўдзельнай вазе*

настаўнікаў-мужчын:

- фізічная культура - 62,9%,

- дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка - 59,3%,

- працоўнае навучанне - 42,8%,

- фізіка - 34,5%,

- гісторыя і іншыя грамадскія дысцыпліны - 29,2%;

настаўнікаў-жанчын:

- руская мова і літаратура - 97,7%,

- беларуская мова і літаратура - 97,3%,

- замежныя мовы - 94,8%,

- хімія - 91,6%,

- біялогія - 91,5%.

* Да агульнай колькасці настаўнікаў-прадметнікаў.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі