У 2022 годзе адзначаецца 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча).
З біяграфіі Янкі Купалы:
нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. у фальварку Вязынка,
гады жыцця: 1882-1942.
Творчасць Я.Купалы ўяўляе сабой энцыклапедыю жыцця беларускага народа.
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
(Янка Купала. "Спадчына")
Першыя публікацыі:
1904 г. - першы верш на беларускай мове "Мая доля",
1905 г. - публікацыя верша "Мужык" (у газеце "Северо-Западный край"),
1908 г. - першы зборнік "Жалейка",
1912 г. - першая п'еса "Паўлінка".
Творы Янкі Купалы перакладзены на больш як 110 моў.
З 1995 па 2003 год выдадзены поўны збор твораў Янкі Купалы ў 9 тамах.
Янка Купала таксама актыўна займаўся перакладамі твораў на беларускую мову.
Захаванне памяці і спадчыны класіка:
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску,
Літаратурна-мемарыяльны запаведнік "Вязынка",
Купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Ляўкі".
2022 год у Беларусі - Год гістарычнай памяці.
Крыніцы: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, адкрытыя крыніцы.