Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік начальніка Сакратарыята Наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій Дзмітрый Калечыц расказаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць", якія трэнды ў топе ў беларускіх распрацоўшчыкаў.
Адзін з асноўных трэндаў у рабоце рэзідэнтаў ПВТ - пытанні, звязаныя з развіццём штучнага інтэлекту, - знаходзяцца на парадку дня значнай колькасці кампаній. "Большасць прадуктаў, якія рэалізуюцца і ідуць у вытворчасць, выкарыстоўваюць элементы тэхналогій ШІ. Гэта своеасаблівы мэйнстрым, без якога сёння цяжка ўявіць развіццё галіны", - падкрэсліў Дзмітрый Калечыц.
Важны складнік - рабатызацыя. "Гэта праграмна-апаратныя комплексы, якія вельмі актыўна ўкараняюць нашы прамысловыя прадпрыемствы. На ўзроўні ўрада пастаўлены задачы па ўкараненні рабатызаваных ліній у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, і ўжо ёсць вельмі добрыя вынікі. Нашы прадпрыемствы актыўна ўзаемадзейнічаюць з рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій, якія дэманструюць эфектыўнасць такіх укараненняў. Вядома, палічыць дакладны эфект даволі складана, але фактаў і прыкладаў паспяховай рэалізацыі ў буйных прамысловых прадпрыемстваў дастаткова", - сказаў ён.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Адзін з асноўных трэндаў у рабоце рэзідэнтаў ПВТ - пытанні, звязаныя з развіццём штучнага інтэлекту, - знаходзяцца на парадку дня значнай колькасці кампаній. "Большасць прадуктаў, якія рэалізуюцца і ідуць у вытворчасць, выкарыстоўваюць элементы тэхналогій ШІ. Гэта своеасаблівы мэйнстрым, без якога сёння цяжка ўявіць развіццё галіны", - падкрэсліў Дзмітрый Калечыц.
Важны складнік - рабатызацыя. "Гэта праграмна-апаратныя комплексы, якія вельмі актыўна ўкараняюць нашы прамысловыя прадпрыемствы. На ўзроўні ўрада пастаўлены задачы па ўкараненні рабатызаваных ліній у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, і ўжо ёсць вельмі добрыя вынікі. Нашы прадпрыемствы актыўна ўзаемадзейнічаюць з рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій, якія дэманструюць эфектыўнасць такіх укараненняў. Вядома, палічыць дакладны эфект даволі складана, але фактаў і прыкладаў паспяховай рэалізацыі ў буйных прамысловых прадпрыемстваў дастаткова", - сказаў ён.-0-*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
