Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!".
Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня.
Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.
Вадзіцелям:
варта перамяшчацца ў светлы час сутак з уключаным бліжнім святлом фар;
быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах;
захоўваць скорасны рэжым;
выконваць бяспечную перавозку дзяцей.
Бацькам неабходна растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе, у дварах (дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г.д.).
Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.
У сярэднім 70% дзяцей атрымліваюць траўмы на дарогах у перыяд з мая па кастрычнік.
Большасць ДТЗ адбываецца па віне вадзіцеляў.
Важна!
З пачатку 2019 года на дарогах загінулі 5 дзяцей, яшчэ 96 непаўналетніх атрымалі траўмы.*
Са студзеня па красавік 2019 года 30 дзяцей сталі ўдзельнікамі ДТЗ, з'яўляючыся пасажырамі. Пры гэтым кожнае другое перавозілася з парушэннем правіл (9 - без рамяня бяспекі, 5 - без дзіцячага ўтрымліваючага ўстройства).
* Па стане на 20 мая.
Крыніца: УДАІ МУС Беларусі.