Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 верасня 2025, 14:00

Што з'явіцца ў новай дарожнай карце супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў Мінска і Екацярынбурга

Фота з архіва
Фота з архіва
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў сталіцы адбылося падпісанне дарожнай карты аб супрацоўніцтве Мінска і Екацярынбурга ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах на 2026-2028 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на сустрэчы з кіраўніком Екацярынбурга Аляксеем Арловым, Екацярынбург - горад, які дынамічна развіваецца, ён прадстаўлены вялікай колькасцю прамысловых прадпрыемстваў.

"Радуе, што ёсць і дынаміка ў нашых эканамічных узаемаадносінах. І ў мінулым годзе, і сёлета мы нядрэнна прырастаем, і цяпер стаіць задача захаваць гэты рост. Ёсць шмат новых напрамкаў, якія сёння абмяркоўваліся. Гэта работа па пасажырскай тэхніцы "Белкамунмаш", ёсць цікавасць да прадукцыі Мінскага падшыпнікавага завода і завода імя Казлова. Мы ўдзячны за маладзёжныя дні Екацярынбурга ў Мінску і прымаем прапанову правесці такія дні Мінска ў Екацярынбургу", - адзначыў Уладзімір Кухараў.

Паводле яго слоў, падпісанне дарожнай карты - гэта важны момант, таму што ў ёй прапісаны не толькі мерапрыемствы, але і тэрміны іх рэалізацыі. "Гэта новы стымул ва ўзаемаадносінах паміж нашымі гарадамі, для прадпрыемстваў, бізнесу, а таксама культурнай і сацыяльнай сфер", - рэзюмаваў Уладзімір Кухараў.

"У рамках рэалізацыі раней падпісанага пагаднення бакамі было праведзена больш за 40 розных мерапрыемстваў. Сёння быў падпісаны новы дакумент, які з'яўляецца лагічным прадаўжэннем раней запушчаных праектаў па розных напрамках. А гэта і прамысловая кааперацыя, і жыллёва-камунальная гаспадарка, адукацыя, культура, сфера спорту і медыцыны. У рамках міжнароднай прамысловай выстаўкі "ІНАПРАМ. Беларусь" мы праводзім маладзёжныя дні Екацярынбурга ў Мінску. За моладдзю будучыня, і ад таго, як мы сёння арганізуем камунікацыю паміж нашымі маладымі людзьмі, залежыць, як будуць развівацца адносіны паміж нашымі дзяржавамі", - адзначыў Аляксей Арлоў.

Мінск і Екацярынбург падпісалі дарожную карту па рэалізацыі пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх адносін аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах на 2026-2028 гады.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі