Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 снежня 2018, 10:46

Расельгаснагляд здымае абмежаванні на пастаўкі прадукцыі Пружанскага малочнага камбіната

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд з 24 снежня адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўкі прадукцыі беларускага ААТ "Пружанскі малочны камбінат", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.

Рашэнне Рассельгаснаглядам прынята на падставе гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі. Увоз на тэрыторыю Расіі прадукцыі Пружанскага малочнага камбіната будзе ажыццяўляцца ў рэжыме ўзмоцненага лабараторнага кантролю.

Пры гэтым прадукцыя павінна быць выпрацавана з 24 снежня 2018 года, а таксама суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі