Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 студзеня 2024, 18:00

Працэнты па крэдытах беларускіх цэментных прадпрыемстваў будуць выплачаны з бюджэту

Фота з архіва
Фота з архіва
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэнты па крэдытах беларускіх цэментных прадпрыемстваў у 2024 годзе будуць выплачаны з рэспубліканскага бюджэту. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 29 снежня 2023 года нумар 974 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе  БЕЛТА.

Крэдыты выдадзены Беларусбанкам і Банкам развіцця адкрытым акцыянерным таварыствам "Беларускі цэментны завод", "Крычаўцэментнашыфер", "Краснасельскбудматэрыялы".

Па крэдытах цэментным заводам у беларускіх рублях з бюджэту будуць выплачвацца працэнты ў памеры стаўкі па крэдыце, але не больш за 100 працэнтаў стаўкі рэфінансавання, па валютных крэдытах - у памеры стаўкі па крэдыце, але не больш за 7 працэнтаў гадавых з выплатай у беларускіх рублях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі