10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках дзевяці месяцаў экспарт складзе каля 111 працэнтаў ад плана. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік, паведамляе БЕЛТА.
"Па выніках дзевяці месяцаў выйдзем па экспарце на 111 працэнтаў. Пачатак года - попыт рэзка ўзрос, потым на рынку адбылася дэстабілізацыя - выпаў рынак Украіны, пад пытаннем сталі пастаўкі ў Еўрапейскі саюз. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя цяжкасці, нам удалося пераарыентаваць рынкі збыту: больш за 140 працэнтаў экспарту - у Расійскую Федэрацыю, замясцілі рынак Украіны і Еўрасаюза. Павялічылі значна пастаўкі на рынак Афрыкі (Зімбабвэ, Егіпет). Поспех заключаецца ў тым, каб кіраўнікі хацелі яго дасягаць, інавацыйна разважалі. Кожны павінен задумацца над будучыняй свайго прадпрыемства, толькі гэта дае рэзультат", - сказаў Аляксандр Рагожнік.
Ён дадаў, што перад Міністэрствам прамысловасці ўрад паставіў задачу дасягнуць значных рэзультатаў у 2023 годзе. "Па індэксе фізічнага аб'ёму - 105 працэнтаў, рост экспарту - на ўзроўні 100 праэцнтаў, аб'ём інвестыцый - больш за 120 працэнтаў. Цяпер ёсць унікальны шанц для ўсіх прадпрыемстваў замясціць тое, што выпала па імпарце", - адзначыў міністр.
Аляксандр Рагожнік дадаў: "Уся гісторыя, якая адбываецца сёння, спалучана з тым, што з боку Еўрасаюза і ЗША нябачна навязваліся тэхналагічныя перапрацоўкі, якія былі асвоены толькі ў іх. Экалагічная праграма пад эгідай адсутнасці выкідаў прыводзіла да таго, што рынак ЕС і рынак постсавецкай прасторы быў абмежаваны ў пастаўцы тэхнікі, вырабленай у нас. Экалагічныя стандарты павышаліся, уся апаратура выраблялася ў ЕС і Амерыцы. І такім чынам усе астатнія вытворцы выцясняліся з рынку", - сказаў міністр. Ён таксама падкрэсліў, што трэба зрабіць высновы, пастаўлена задача зрабіць стаўку на імпартазамяшчэнне, і ў гэтым кантэксце ўнікальныя вытворчасці павінны быць захаваны.-0-
