Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 студзеня 2019, 18:55

Дні культуры Беларусі ў ААЭ пройдуць з 29 студзеня па 2 лютага

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах пройдуць з 29 студзеня па 2 лютага ў мэтах развіцця і ўмацавання міжкультурных сувязей паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Афіцыйную дэлегацыю ўзначаліць міністр культуры Беларусі Юрый Бондар. Культурная праграма сфарміравана з выступленняў дзяржаўнага камернага аркестра Белдзяржфілармоніі, экспанавання выстаўкі "Васільковы мост" мастакоў Наталлі і Рыгора Івановых, а таксама ўдзелу трох майстроў народнай творчасці і прадстаўлення турыстычнага патэнцыялу Беларусі Нацыянальным агенцтвам па турызме Міністэрства спорту і турызму.

У афіцыйнай праграме візіту прадугледжаны шэраг сустрэч з афіцыйнымі асобамі ААЭ, у час якіх будуць абмяркоўвацца пытанні культурнага супрацоўніцтва і турызму, арганізацыі канцэртаў і іншых мерапрыемстваў з удзелам беларускіх артыстаў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Таксама запланавана сустрэча з дырэктарам Дэпартамента па турызме ААЭ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі