Сцяг Нядзеля, 12 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Каментарыі
26 верасня 2013, 17:13

Мар'яна Шчоткіна: Грамадзяне Беларусі, якія працавалі ў шкодных умовах працы, атрымалі права выбару спосабу кампенсацыі занятасці

Грамадзяне Беларусі, якія працавалі ў шкодных умовах працы, атрымалі права выбару спосабу кампенсацыі занятасці. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, каменціруючы ўказ ад 25 верасня 2013 года нумар 441 "Аб некаторых пытаннях прафесійнага пенсійнага страхавання і пенсійнага забеспячэння".

"Указ накіраваны на прадастаўленне асобным катэгорыям работнікаў, якія маюць працяглы стаж работы ў шкодных умовах працы да 1 студзеня 2009 года, права на назначэнне льготнай пенсіі ў агульнай пенсійнай сістэме ўзамен датэрміновай прафесійнай пенсіі ў сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання", - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

З 1 студзеня 2009 года ў рэспубліцы ўведзена прафесійнае пенсійнае страхаванне (ППС) асоб, занятых у неспрыяльных для здароўя ўмовах працы. Фарміраванне прафесійных пенсійных правоў і, адпаведна, выплата датэрміновых прафесійных пенсій, ажыццяўляецца за кошт сродкаў работадаўца. Права на такія пенсіі ўзнікае ў работнікаў, якія выпрацавалі не менш як палавіну неабходнага прафесійнага стажу. Але пры гэтым страчваецца права на льготную пенсію ў агульнай пенсійнай сістэме. Памер датэрміновай прафесійнай пенсіі ўвязаны непасрэдна з сумай узносаў, выплачаных работадаўцам за канкрэтнага работніка за перыяд да даты выхаду на датэрміновую прафесійную пенсію.

"Першымі права на датэрміновую прафесійную пенсію набылі жанчыны, занятыя на работах па спісе нумар 1, - адзначыла міністр. - На бягучую дату іх прафесійны стаж перавышае неабходную палавіну. Сфарміраваныя за кароткі тэрмін пенсійныя зберажэнні з невысокіх страхавых узносаў не даюць магчымасці назначаць высокія прафесійныя пенсіі ў пераходным перыядзе. Таму, дасканала прапрацаваўшы пытанне, урад звярнуўся з прапановай да Прэзідэнта аб прадастаўленні дадатковых пенсійных гарантый асобным катэгорыям работнікаў, якія адпрацавалі працяглы перыяд у асабліваых умовах працы. Прэзідэнт падтрымаў унесеныя прапановы і даручыў ураду распрацаваць адпаведны дакумент".

Указам прадугледжваецца, што работнікі, занятыя ў шкодных умовах працы па спісах нумар 1 і нумар 2, якія да ўвядзення прафесійнага пенсійнага страхавання адпрацавалі не менш за палавіну спецыяльнага стажу, неабходнага для назначэння льготнай пенсіі па закону "Аб пенсійным забеспячэнні", маюць права на гэту пенсію са сродкаў агульнай пенсійнай сістэмы. Пры гэтым працягласць прафесійнага стажу не мае значэння.

Што датычыцца іншых работнікаў, занятых у шкодных умовах працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці, якія да 1 студзеня 2009 года адпрацавалі менш як палавіну спецыяльнага стажу (гэта і тыя, хто зусім не мае спецыяльнага стажу да названай даты), то ўказам ім прадастаўляецца права выбраць спосаб кампенсацыі занятасці ў такіх умовах. Так, работнік можа аддаць перавагу таму, каб у яго фарміравалася права на датэрміновую прафесійную пенсію (дадатковую прафесійную пенсію). Для гэтага работадавец будзе выплачваць за гэтага работніка абавязковыя ўзносы на прафесійнае пенсійнае стархаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Або работнік можа выбраць штомесячную даплату да заработнай платы ў перыяд "шкоднай" работы. Яе памер вызначаецца работадаўцам, але не можа быць меншым за суму яго ўзносу на прафесійнае пенсійнае страхаванне за гэтага работніка. Гэта значыць узносы, якія належалі б да выплаты ў фонд, будуць выплачвацца непасрэдна работніку. Адпаведна, права на датэрміновую пенсію ў работніка фарміравацца не будзе. Свой выбар работнік рэалізуе праз падачу свайму работадаўцу адпаведнай заявы.

Яшчэ адна мера, прадугледжаная ўказам, - павышэнне тарыфаў узносаў работадаўца на прафесійнае пенсійнае страхаванне работнікаў, занятых на работах па спісе нумар 1, з 4,8 працэнта да 9 працэнтаў, па спісе нумар 2 - з 2,6 працэнта да 6 працэнтаў. Новыя тарыфы на ППС пачнуць дзейнічаць для работадаўцаў з 2014 года. Такая мера прынята з улікам шматлікіх просьбаў у мэтах павышэння памераў будучых прафесійных пенсій.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі